Перайсці да зместу

Даніел Златкаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Даніел Златкаў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Даніел Мараў Златкаў
Нарадзіўся 6 сакавіка 1989(1989-03-06)[1][2] (35 гадоў)
Грамадзянства  Балгарыя
Рост 189 см
Вага 83 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Маладзёжныя клубы
Балгарыя Пірын (Благоеўград)
Клубная кар’ера[* 1]
2007—2009 Балгарыя Пірын (Благоеўград) 1 (0)
2008—2009   Балгарыя Пірын (Гоцэ-Дэлчаў) 24 (6)
2009—2011 Балгарыя Мінёр (Пернік) 46 (3)
2011—2013 Балгарыя Славія (Сафія) 49 (2)
2013—2014 Турцыя Балуспор 28 (1)
2014—2016 Балгарыя Боцеў (Плоўдзіў) 33 (0)
2016 Балгарыя Чэрна Мора (Варна) 4 (0)
2016—2017 Балгарыя Боцеў (Плоўдзіў) 12 (0)
2017 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 3 (0)
2018—2021 Балгарыя Віхрэн (Санданскі) 47 (6)
2021—2022 Балгарыя Дабруджа (Добрыч) 7 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2009 Балгарыя Балгарыя (да 21)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 9 кастрычніка 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 17 снежня 2017

Даніел Златкаў (балг.: Даниел Златков; нар. 6 сакавіка 1989, Благоеўград) — балгарскі футбаліст, абаронца.

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец футбольнага клуба «Пірын» з роднага горада Благоеўград. У 2007 годзе далучыўся да асноўнай каманды клуба, але ў сезоне 2007/08 з’явіўся на полі толькі ў адным матчы чэмпіянату. У чэрвені 2008 года быў адпраўлены ў арэнду ў клуб другога дывізіёна «Пірын» з Гоцэ-Дэлчава. Правёўшы добры сезон (у 27 матчах забіў 7 галоў і аддаў 5 галявых перадач), у маі 2009 года падпісаў трохгадовы кантракт з клубам элітнага дывізіёна «Мінёр» (Пернік), дзе замацаваўся ў аснове. У жніўні 2011 года пакінуў склад «Мінёра» і далучыўся да сафійскай «Славіі».

Улетку 2013 года перайшоў у клуб другога турэцкага дывізіёна «Балуспор». У жніўні 2014 года вярнуўся на радзіму, падпісаўшы кантракт з плоўдзіўскім «Боцевам». За новы клуб, аднак, дэбютаваў толькі 10 сакавіка 2015 года ў матчы супраць «Лакаматыва», прапусціўшы да гэтага доўгі перыяд з-за траўмы. У далейшым замацаваўся ў аснове «Боцева».

Улетку 2016 года трэнер «Боцева» Мікалай Костаў вырашыў не падаўжаць кантракт Златкава, і той перайшоў у клуб «Чэрна Мора». Абаронца нават паспеў згуляць некалькі матчаў за новы клуб, але ў верасні таго ж года Костаў быў звольнены, і Златкаў вярнуўся ў «Боцеў». У лютым 2017 года пагадненне з плоўдзіўскім клубам было разарвана па пагадненні бакоў.

У сакавіку 2017 года падпісаў двухгадовы кантракт з беларускім клубам «Шахцёр» з Салігорска[3]. У пачатку сезону гуляў за дубль, дэбютаваў у Вышэйшай лізе 15 мая 2017 года ў матчы з «Іслаччу», дзе адгуляў усе 90 хвілін і на 84-й хвіліне забіў гол, усталяваўшы канчатковы лік 2:1. У ліпені 2017 года «Шахцёр» па просьбе іграка выставіў яго на трансфер[4], і да канца сезону Златкаў не з’яўляўся на полі.

У снежні 2017 года Златкаў заявіў, што можа завяршыць футбольную кар’еру і стаць байцом MMA[5]. У жніўні 2018 года вярнуўся ў футбол, стаўшы іграком клуба трэцяга балгарскага дывізіёна «Віхрэн» з Санданскага[6]. У жніўні 2021 года перайшоў у «Дабруджу», а па заканчэнні сезона 2021/22 завяршыў кар’еру.

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Выступаў за моладзевую зборную Балгарыі.