Данілевіцкі дуб
Выгляд
Данілевіцкі дуб — батанічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Размешчаны за 3 кіламетры на паўночны ўсход ад будынка Данілевіцкага лясніцтва, у выдзеле 1 квартала № 29 Данілевіцкага лясніцтва эксперыментальнай лесапаляўнічай гаспадаркі «Ляскавічы» дзяржаўнай прыродаахоўнай установы Нацыянальны парк «Прыпяцкі». Дуб звычайны. Мае узрост каля 300 гадоў, вышыня складае 28 м, дыяметр 1,4 м (на вышыні 1,3 м). Ахоўны статус нададзены ў 1963 годзе.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Данілевіцкі дуб // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.