Перайсці да зместу

Даніэл Вулфал

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Даніэл Вулфал
англ.: Daniel Burley Woolfall
2-і прэзідэнт ФІФА[d]
1906 — 1918
Папярэднік Рабер Герэн
Пераемнік Жуль Рымэ

Нараджэнне 15 чэрвеня 1852(1852-06-15)
Смерць 24 кастрычніка 1918(1918-10-24) (66 гадоў)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дэ́ніэл Берлі Ву́лфал (англ.: Daniel Burley Woolfall; 15 чэрвеня 1852 — 24 кастрычніка 1918) — другі прэзідэнт ФІФА (1906—1918).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Ураджэнец Англіі.

Да таго, як Вулфала абралі прэзідэнтам ФІФА ён быў членам Футбольнай асацыяцыі Англіі ад Блэкберна, пад яго кантролем быў англійскі футбол і частка французскіх клубаў, якія ўваходзілі ў асацыяцыю.

На пасадзе прэзідэнта ФІФА ён займаўся ўніфікацыяй правіл футбола, прымаў удзел у арганізацыі футбольных турніраў Алімпійскіх гульняў 1908 і 1912 гадоў. Акрамя міжнародных правіл футбола ён таксама распрацаваў асноўныя палажэнні дзейнасці ФІФА, частка з якіх ужываецца да цяперашняга часу[1]. Міжнародныя спаборніцтвы былі падзелены на клубныя і нацыянальныя. Удзел членаў ФІФА ў іншых міжнародных камерцыйных турнірах быў забаронены.

Актыўна займаўся распаўсюджваннем уплыву ФІФА і пашырэннем яго геаграфіі. Да 1909 года ў арганізацыі былі толькі еўрапейскія краіны. Намаганнямі Вулфала да міжнароднай федэрацыі далучыліся ПАР (1909), Чылі (1912), Аргенціна (1912) і ЗША (1913).

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. ФІФА 100 гадоў. Стагоддзе футбола. П’ер Ланфраншы, Крысціна Айзенберг, Тоні Мэйсан, Альфрэд Валь. — І. ць: М .: ЗАТ Кампанія «Махаон», 2005. — С. 312, — ISBN 5-18-000704-6