Джавані Амброзіа
Джавані Амброзіа | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | каля 1420[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | не раней за 21 красавіка 1484 |
Месца смерці | |
Музычная дзейнасць | |
Педагог | Domenico da Piacenza[d] |
Прафесіі | харэограф, танцор, кампазітар |
Джавані Амброзіа (італ.: Giovanni Ambrosio), да прыняцця каталіцтва Гульельма Эбрэа да Пезара (італ.: Guglielmo Ebreo da Pesaro, літаральна «Гульельма Яўрэй з Пезара»; каля 1420, Пезара — 1484, Фларэнцыя) — італьянскі харэограф, майстар танца і кампазітар эпохі Адраджэння. Належаў да рыцарскага ордэна Залатой Шпоры, або «Залатога воінства» (лац.: Ordo Militia Aurata).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1440-х гадах вучыўся ў Даменіка з П’ячэнцы (ён жа Даменіка з Ферары), згаданы ў кнізе апошняга Liber ballorum (1460).
У перыяд паміж кастрычнікам 1463 года і маем 1465 года Гульельма, відаць, звярнуўся з іудаізму ў каталіцызм і прыняў імя Джавані Амброзіа. Гульельма зрабіў гэта пад уплывам свайго заступніка, які адрозніваўся пабожнасцю, кандацьера Алесандра Сфорцы (кіраўніка горада Пезара і брата Франчэска Сфорцы). У гонар Джынеўры Сфорцы, дачкі Алесандра, Джавані Амброзія склаў бас-данс.
У 1465 годзе пераехаў у Мілан, дзе займаўся падрыхтоўкай урачыстасцей да намечанага вяселля Элеаноры Арагонскай і герцага Бары (трэцяга сына Франчэска Сфорцы).
Верагодна, Алесандра Сфорца таксама спрыяў таму, каб Джавані Амброзіа атрымаў ад імператара Фрыдрыха III пасвячэнне ў рыцары ў 1469 годзе і стаў, як і яго настаўнік Даменіка з П’ячэнцы, кавалерам ордэна Залатой Шпоры.
Служыў пры дварах найбольш уплывовых манархаў у Італіі эпохі Адраджэння (такіх як Ларэнца Медычы) — у Неапалі, Урбіна, Мілане і Ферары.
Зноскі
- ↑ Ebreo Guglielmo // CERL Thesaurus — Consortium of European Research Libraries.