Джад Хірш

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джад Хірш
Дата нараджэння 15 сакавіка 1935(1935-03-15)[1][2][…] (89 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія акцёр агучвання, акцёр, тэлеакцёр
Узнагароды
IMDb ID 0002139
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джад Сеймар Хірш (англ.: Judd Seymore Hirsch; нар. 15 сакавіка 1935 года) — амерыканскі акцёр.

Хірш найбольш вядомы дзякуючы сваёй працяглай кар’еры на тэлебачанні, дзе ён сыграў вядучыя ролі ў сіткомах «Таксі» (1978—1983) і «Дарагі Джон» (1988—1992). На познім этапе кар’еры ён узяў на сябе ролі другога плана ў «лі4бы» (2005—2010) і «Вечнасць» (2014—2015).

Хірш за сваю кар’еру атрымаў дзве прэміі «Эмі» і «Залаты глобус» за працы ў тэлевізійных камедыях, а таксама дзве «Тоні», за выступы ў брадвейскіх п’есах. Ён таксама быў намінаваны на «Оскар» за ролю другога плана ў фільме «Звычайныя людзі» (1980).

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Judd Hirsch // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Judd Hirsch // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. DWC Notable Alumni
  4. AADA, notable past students
  5. HB Studio alumni