Майкл Джэй Фокс

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Майкл Джэй Фокс
Michael J. Fox
Michael J. Fox 2012 (cropped).jpg
Майкл Джэй Фокс у 2012 годзе.
Імя пры нараджэнні Майкл Эндру Фокс (англ.: Michael Andrew Fox)
Дата нараджэння 9 чэрвеня 1961(1961-06-09)[1][2][…] (59 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства Сцяг Канады Канада
Сцяг ЗША ЗША
Бацька William Fox[d]
Маці Phyllis Piper[d]
Жонка Tracy Pollan[d]
Дзеці Sam Fox[d], Aquinnah Fox[d], Schuyler Fox[d] і Esmé Fox[d]
Адукацыя
Прафесія
Кар’ера з 1982 года
Узнагароды
IMDb nm0000150
michaeljfox.org
Commons-logo.svg Майкл Джэй Фокс на ВікіСховішчы

Майкл Джэй Фокс (англ.: Michael J. Fox; 9 чэрвеня 1961, Эдмантан, Канада) — канадскі акцёр, прадзюсар, актывіст і акцёр голасу за кадрам. Майкл шырока вядомы дзякуючы ролям Марці Мак-Флая ў трылогіі «Назад у будучыню» (19851990); Алекса Кітана ў сіткоме «Сямейная сувязь» (19821989). За гэтыя ролі Майкл атрымаў тры ўзнагароды «Эмі» і аднойчы «Залаты Глобус». Дзякуючы ролі Майка Флаэрці ў сіткоме «Спін-Сіці» (19962000), Фокс атрымаў «Эмі», тры «Залатых Глобуса» і дзве ўзнагароды Гільдыі кінаакцёраў ЗША.

У 1991 годзе Фоксу быў пастаўлены дыягназ — хвароба Паркінсона, што было адкрыта для публікі толькі ў 1999 годзе. У 2000 годзе акцёрская дзейнасць Майкла значна скарацілася, бо сімптомы яго хваробы сталі больш сур'ёзнымі. З тых часоў ён стаў актывістам даследаванняў на пошук лекаў. Гэта прывяло да фундацыі Фонду Майкла Джэй Фокса. 5 сакавіка 2010 года шведскі Каралінскі інстытут прысвоіў яму ганаровую доктарскую ступень медыцыны за яго працу ў справе прапаганды і збору сродкаў для лячэння хваробы Паркінсона[4][5].

З 2000 года Фокс у асноўным працаваў як акцёр голасу за кадрам у фільмах, як «Сцюарт Літл» і «Атлантыда: Згублены свет» і іншыя. 27 мая 2011 года Фокс атрымаў Ордэн Канады дзякуючы сваёй папулярнасці і працы па збору сродкаў[6].

Зноскі

  1. Michael J. Fox // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Michael J. Fox // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Michael J. Fox // L'Encyclopédie canadienne, The Canadian Encyclopedia Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. «Michael J. Fox Gets Doctored». E Online Website.
  5. Michael J. Fox to be made honorary doctor at Karolinska Institutet. Karolinska Institutet. Press Release.
  6. «Order of Canada Investiture Ceremony». The Governor General of Canada

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]