Майкл Дуглас
Майкл Дуглас | |
---|---|
англ.: Michael Douglas | |
![]() | |
Імя пры нараджэнні | Майкл Керк Дуглас |
Дата нараджэння | 25 верасня 1944[1][2][…] (78 гадоў) |
Месца нараджэння | Нью-Брансуік , штат Нью-Джэрсі, ЗША |
Грамадзянства |
![]() |
Бацька | Кірк Дуглас |
Маці | Diana Douglas[d] |
Жонка | Кэтрын Зета-Джонс |
Дзеці | Cameron Douglas[d], Carys Zeta Douglas[d] і Dylan Douglas[d] |
Адукацыя | |
Месца працы | |
Прафесія | акцёр, кінапрадзюсар |
Кар’ера | з 1954 года |
Кірунак | драма, трылер, дакументальны |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0000140 |
![]() |
Майкл Кірк Ду́глас (англ.: Michael Kirk Douglas; нарадзіўся 25 верасня 1944, Нью-Брансвік, штат Нью-Джэрсі, ЗША) — амерыканскі кінаакцёр і прадзюсар, паходзіць з беларускіх яўрэяў[4].
Ранняе жыццё[правіць | правіць зыходнік]
Сын акцёра Кірка Дугласа і бермудскай актрысы Даяны Дыл, дачкі палкоўніка Томаса Мелвіла Дыла і Рут Рапальі Нейльсан. Скончыў прэстыжную Іглбрукскую Школу ў Дырфілдзе, штат Масачусетс, і Чоэт Розмэры Гол ва Уолінгфордзе, штат Канектыкут. У 1968 скончыў Каліфарнійскі ўніверсітэт у Санта-Барбары.
Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Хуткаму кар’ернаму росту паспрыяла слава бацькі. Першым яго поспехам быў серыял «Вуліцы Сан-Фрацыска», што ішоў у 1972—1976. У 1975 ён як прадзюсар атрымаў «Оскар» за фільм «Палёт над гняздом зязюлі». Аднак неўзабаве пачаўся спад кар’еры, які скончыўся толькі ў 1984, калі Дуглас зняўся ў фільме «Раман з камнем».
Сусветна вядомым ён стаў дзякуючы фільму «Ракавая жарсць», што выйшаў на экраны ў 1987. У 1988 ён атрымаў чарговага «Оскара», на гэты раз за ролю Гордана Гека ў фільме «Уол-Стрыт». Найбольшую славу яму прынёс фільм «Асноўны інстыкт», дзе ён зняўся разам з Шэран Стоўн. За гэтае кіно Дуглас у 1998 атрымаў Крыштальны Глобус на Міжнародным Кінафестывалі ў Карлавых Варах.
Нягледзячы на правал фільму «Усялякае ў сям’і» (2003), пасля якога Дуглас тры гады не з'яўляўся на экране, ён застаецца адным з найбольш папулярных акцёраў ЗША.
Фільмаграфія (частковая)[правіць | правіць зыходнік]
- 2003 — «Цесці» / The In-Laws — Стыў Тобіяс
- 2013 — «Апошні Вегас» / Last Vegas – Білі Герсан
- 2014 — «І так ідзе» / And So It Goes – Арэн Літл
Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]
20 сакавіка 1977 Майкл Дуглас ажаніўся з Даендрай Люкер. 13 снежня 1978 года ў іх нарадзіўся сын Кэмеран. У 2000 Майкл і Даендра развяліся, і 18 лістапада 2000 Дуглас ажаніўся з валійскай актрысай Кэтрын Зетай Джонс, ад якой мае двух дзяцей: сына Дылана Майкла (нарадзіўся 8 жніўня 2000) і дачку Кэрыс Зету (нарадзілася 20 красавіка 2003).
Майкл Дуглас — прыхільнік ядзернага разбраення. Ён уваходзіць у кіраўніцтва Фонду Рала, які выступае супраць біялагічнай, хімічнай і ядзернае зброі. У 1998 стаў Паслом Міру ААН. Дуглас з'яўляецца заўзятым прыхільнікам і спонсарам Дэмакратычнай Партыі ЗША.
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118891375 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 21 ліпеня 2015.
- ↑ Michael Douglas // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Michael Douglas // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Майкл Дуглас: «Беларусь - краіна маіх продкаў» . Хартыя’97. Праверана 17 лютага 2011.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Майкл Дуглас
Афіцыйная старонка Майкла Дугласа Архівавана 18 мая 2005. (англ.)
- Асобы
- Нарадзіліся 25 верасня
- Нарадзіліся ў 1944 годзе
- Службовыя асобы ААН
- Камандоры французскага Ордэна мастацтваў і літаратуры
- Лаўрэаты прэміі «Залаты глобус»
- Лаўрэаты прэміі «Эмі»
- Акцёры XX стагоддзя
- Акцёры XXI стагоддзя
- Лаўрэаты прэміі «Оскар»
- Лаўрэаты прэміі «Сезар»
- Лаўрэаты прэміі Сесіля Б. Дэ Міля
- Акцёрскія дынастыі