Перайсці да зместу

Джакама да Віньёла

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джакама да Віньёла
Якопа дэ Бароцы, Jacopo Barozzi da Vignola
Дата нараджэння 1 кастрычніка 1507[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 7 ліпеня 1573[1] (65 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства Італія
Дзеці Giacinto Barozzi[d]
Працы і дасягненні
Працаваў у гарадах Рым, Фантэнбло (Франція), Балоння
Архітэктурны стыль маньерызм і барока
Найважнейшыя пабудовы Віла Джуліа, палацца Боскі (Балоння), царква Сант-Андрэа-ін-віа-Фламініа, палацца Фарнезэ (Капрарола), царква Іль Джэзу, Рым
Уплыў на Джакама Дэла Порта
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Пяць ордараў на ілюстрацыі з трактата Віньёлы.

Джакама ды Віньёла, часта проста Віньёла (Il Vignola; сапр. імя Якопа дэ Бароцы; (1 кастрычніка 15077 ліпеня 1573) — архітэктар-маньерыст з Балонні, які аспрэчвае ў Паладыя і Серлія званне самага ўплывовага майстра позняга Адраджэння. Яго цэнтральныя творы — царква Іль-Джэзу ў Рыме і віла Фарнезэ ў Капрароле — адкрылі шлях да фарміравання стылю барока.

Атрымаўшы адукацыю ў родным горадзе, Віньёла паехаў у Рым вучыцца ў Сангала і замалёўваць старажытнасці для ілюстрацыі новага выдання Вітрувія. Па запрашэнні Францыска I ездзіў на 18 месяцаў (у 1541—43 г.) да каралеўскага двара ў Фантэнбло, дзе, магчыма, зблізіўся з Серлія і Прыматыча. Па вяртанні ў Рым паступіў на службу папы Юлія III, для якога з Джорджа Вазары і Барталамеа Аманаці будаваў на ўзор старажытнарымскіх віл у 1551—55 г. вілу Джулія. Кампазіцыя ансамбля развіваецца па глыбіннай восі і ўключае два павільёны, размешчаныя на розных узроўнях, звернутыя сваімі лоджыямі ў два паўкруглых двара з гротамі і фантанамі.

Яшчэ адзін комплекс — велізарны замак Капрарола (1559—62) — уяўляе сабой пяціграннае збудаванне з велічным круглым дваром у цэнтры. Віньёла эфектна проціпастаўляе глухія кутныя выступы-бастыёны і высокія сцены, расчлененыя аконнымі праёмамі розных памераў з ордэрнымі элементамі.

У 1550-я г. Віньёла пад кіраўніцтвам Мікеланджэла узводзіў 2 малыя купалы на саборы св. Пятра, а пасля смерці майстар узначаліў працу над саборам. Адначасова пабудаваў на віа Фламіні царкву Сант-Андрэа — першую, у якой купал набыў выцягнутую форму авала. Наступным крокам Віньёлы ў бок барока была царква Санта-Анна-Дэі-Палафрэньеры, ужо цалкам ўпісаная ў авал. Выконваў абавязкі сакратара Вітрувіянскай акадэміі.

Нарэшце ў 1568 Віньёла пачаў працу над самай імітуемай царквой у гісторыі архітэктуры — Іль-Джэзу, галоўным храмам ордэна езуітаў. Дзеля стварэння ілюзіі шырокай ўнутранай прасторы ў Іль-Джэзу ён злучыў бакавыя капэлы з нефам. Пасля смерці Віньёлы храм дабудоўвалі Джакама дэла Порта. Прапанаваная Віньёлай мадэль архітэктурнай ілюзіі стала падмуркам, на якім паўстала архітэктура барока.

На працягу трохсот гадоў еўрапейскія архітэктары вывучалі ордэрную сістэму па трактату Віньёлы «Правіла пяці ордэраў архітэктуры» (1562). Як і трактаты Паладыя, кніга Віньёлы стала асноўнай крыніцай, з якой аб архітэктуры Адраджэння пазнавалі па-за межамі Італіі.

Зноскі

  1. а б RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Record #11925011X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  • Лазука Б. Гісторыя сусветнага мастацтва. Ад старажытных часоў па XVI стагоддзе / Б.А.Лазука. — Мн.: Беларусь, 2010. ISBN 978-985-01-0894-4
  • Ignazio Danti, Les deux règles de la perspective pratique de Vignole, 1583 [bilingue], Pascal Dubourg Glatigny, Paris, 2003, ISBN 2-271-06105-9.
  • Stefano Mariano, La chiesa di S. Andrea in via Flaminia, Roma, ed Boopen 2008.