Джамшэдпур
Выгляд
| ||||||||||||||||||||
Джамшэдпур, Татанагар (хіндзі: जमशेदपुर, бенг.: জামশেদপুর, англ.: Jamshedpur) — найбуйнейшы горад індыйскага штата Джаркханд, адміністрацыйны цэнтр акругі Усходні Сінгхбхум.
Джамшэдпур — першы горад Індыі, пабудаваны ў адпаведнасці з загадзя распрацаваным планам.
Паводле перапісу насельніцтва Індыі 2011 года насельніцтва горада складала 1 337 131 чалавек; Джамшэдпур утварае трэцюю па колькасці насельніцтва гарадскую агламерацыю Усходняй Індыі (пасля Калькуты і Патны).
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
[правіць | правіць зыходнік]- Джэралд Дарэл (1925—1995) — брытанскі натураліст, заолаг, пісьменнік, заснавальнік заапарка на востраве Джэрсі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).