Джэралд Дарэл
Джэралд Дарэл | |
---|---|
англ.: Gerald Malcolm Durrell | |
Род дзейнасці | пісьменнік, біёлаг, кансервацыяніст, вядучы, натураліст, заолаг, падарожнік |
Дата нараджэння | 7 студзеня 1925[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 студзеня 1995[1][2][…] (70 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Лоўрэнс Сэмюэл Дарэл[d][3] |
Маці | Луіза Дзіксі Дарэл[d][3] |
Жонка | Jacquie Durrell[d] і Lee McGeorge Durrell[d] |
Месца працы | |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Джэралд Малькальм Дарэл (англ.: Gerald Malcolm Durrell; 7 студзеня 1925, Джамшэдпур, Брытанская Індыя — 30 студзеня 1995, Сент-Хеліер, Джэрсі) — брытанскі натураліст, навуковец-заолаг, пісьменнік, заснавальнік заапарка на Джэрсі і Фонду аховы дзікай прыроды, якія цяпер носяць яго імя.
Малодшы брат вядомага пісьменніка-раманіста Лорэнса Дарэла.
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Брытанскай Індыі. У 1928 сям'я пераехала ў Англію, у 1935 — на востраў Корфу (Грэцыя), з 1939 зноў у Англіі. У 1947 арганізаваў і ўзначаліў сваю першую экспедыцыю па збіранні калекцыі рэдкіх жывёл у Афрыку, пазней — у Паўднёвую Амерыку, Паўднёва-Усходнюю Азію, Аўстралію, Новую Зеландыю і інш.
У 1959 годзе Дж. Дарэл стварыў на востраве Джэрсі (Вялікабрытанія) заапарк, а ў 1963 годзе на базе заапарка быў арганізаваны фонд па захаванні дзікіх жывёл. Асноўная ідэя — развядзенні рэдкіх і знікаючых відаў жывёл ва ўмовах заапарка з мэтай далейшага рассялення іх у месцах натуральнага пражывання. Цяпер гэтая ідэя стала агульнапрынятай навуковай канцэпцыяй.
Літаратурная творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Вядомасць прынесла першая кніга «The Overloaded Ark» (1953). Аўтар многіх кніг: «My Family and Other Animals» (1956), «Encounters with Animals» (1959), «A Zoo in My Luggage» (1960), «Birds, Beasts And Relatives» (1969), «The Garden of the Gods» (1978) і інш., якія вызначаюцца шчырай любоўю да прыроды, бездакорным стылем, тонкім гумарам і вобразнай мовай. Кнігі Д. Дарэла перакладзены на дзесяткі моў. Вялізнай папулярнасцю яго кнігі карысталіся і ў СССР.
Асноўныя літаратурныя творы
[правіць | правіць зыходнік]- 1953 — The Overloaded Ark
- 1954 — Three Singles To Adventure
- 1954 — The Bafut Beagles
- 1955 — The New Noah
- 1955 — The Drunken Forest
- 1956 — My Family and Other Animals
- 1960 — A Zoo in My Luggage
- 1961 — Look At Zoos
- 1961 — The Whispering Land
- 1964 — Menagerie Manor
- 1966 — Two in The Bush
- 1968 — The Donkey Rustlers
- 1968 — Rosy Is My Relative
- 1969 — Birds, Beasts And Relatives
- 1971 — Fillets of Plaice
- 1972 — Catch Me A Colobus
- 1973 — Beasts In My Belfry
- 1974 — The Talking Parcel
- 1976 — The Stationary Ark
- 1977 — Golden Bats and Pink Pigeons
- 1978 — The Garden of the Gods
- 1979 — The Picnic and Suchlike Pandemonium
- 1981 — The Mockery Bird
- 1982 — The Amateur Naturalist
- 1982 — Ark on the Move
- 1984 — How to Shoot an Amateur Naturalist
- 1986 — Durrell in Russia
- 1990 — The Ark's Anniversary
- 1991 — Marrying Off Mother
- 1992 — The Aye-aye and I
Узнагароды і прэміі
[правіць | правіць зыходнік]- 1956 — Член Міжнароднага інстытута мастацтваў і літаратуры
- 1974 — Член Інстытута Біялогіі ў Лондане
- 1976 — Ганаровы дыплом аргенцінскага таварыства абароны жывёл
- 1977 — Ганаровая ступень доктара гуманітарнай літаратуры Ельскага ўніверсітэта
- 1981 — Афіцэр ордэна Залатога Каўчэга
- 1982 — Афіцэр ордэна Брытанскай імперыі (OBE)
- 1988 — Ганаровая ступень доктара навук, ганаровы прафесар Універсітэта Дарема
- 1988 — Медаль у гонар дня Рычарда Хупера — Акадэмія натуральных навук, Філадэльфія
- 1989 — Ганаровая ступень доктара навук Кентскага ўніверсітэта, Кентэрберы
Віды і падвіды жывёл, названыя ў гонар Джэралда Дарэла
[правіць | правіць зыходнік]- Nactus serpensinsula durrelli — падвід гекона з Маскарэнскіх астравоў. Названы ў гонар Джэральда і Лі (яго другой жонкі) Дарэлаў .
- Ceylonthelphusa durrelli — вельмі рэдкі прэснаводны краб з вострава Шры-Ланка.
- Benthophilus durrelli — рыба з сямейства бычковых, адкрытая ў 2004 годзе.
- Kotchevnik durrelli — начны матылёк з сямейства Cossidae, выяўлены ў Арменіі і апісаны ў 2004 годзе.
- Mahea durrelli — мадагаскарский клоп з сямейства Acanthosomatidae. Апісаны ў 2005 годзе.
- Centrolene durrellorum — драўняная жаба з сямейства Centrolenidae. Сустракаецца ў Эквадоры ва ўсходніх перадгор'ях Анд. Адкрыта ў 2002 годзе, апісаная ў 2005. Названая ў гонар Джэральда і Лі Дарэлов «за іх уклад у захаванне сусветнай біяразнастайнасці».
- Salanoia durrelli (мунга Дарэла) — млекакормячая жывёла, падобная на мангуста, з сямейства мадагаскарскіх вівер. Вядзецца на Мадагаскары ў узбярэжнай зоне возера Алаотра. Від знойдзены і апісаны ў 2010 годзе.
Зноскі
- ↑ а б Lundy D. R. Gerald Malcolm Durrell // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Gerald Durrell // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Kindred Britain
- ↑ LIBRIS — Каралеўская бібліятэка Швецыі, 2015. Праверана 24 жніўня 2018.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Саркісава Н. Дарэл // БЭ ў 18 т. Т. 6. Мн., 1998.