Перайсці да зместу

Джахор-Бару

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джахор-Бару
малайск.: Johor Bahru
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Каардынаты
Заснаваны
1855[2]
Плошча
  • 373,18 км²[3]
Вышыня цэнтра
32 ± 1 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 797 882 чал. (2017)[3]
Часавы пояс
Тэлефонны код
7
Паштовыя індэксы
79xxx — 81xxx
Аўтамабільны код
J
Афіцыйны сайт
Джахор-Бару на карце Малайзіі
Джахор-Бару (Малайзія)
Джахор-Бару
Джахор-Бару (Малайзія)
Джахор-Бару

Джахор-Бару (малайск.: Johor Bahru) — горад у Малайзіі, сталіца султанату Джахор на поўдні паўвострава Малака. Гэта другі па насельніцтве горад краіны пасля сталіцы Куала-Лумпур. Насельніцтва — 876 033 чалавек (2006). Важны прамысловы, гандлёвы, культурны і турысцкі цэнтр. У Джахор прыязджае 60 % замежных турыстаў Малайзіі, якія праходзяць цераз масты ў суседні Сінгапур. Джахор-Бару — самы паўднёвы горад у кантынентальнай Азіі. Джахор-Бару аддзелены ад Сінгапура Джахорскім пралівам, праз які пракладзены мост і дамба. Горад, асабліва яго паўднёвая частка, часта пакутуе ад паводак.

Заснаваны ў 1855 годзе Тэменгунгам Даенг Ібрагімам, бацькам султана Абу Бакара, аднаго з самых знакамітых малайскіх султанаў. Горад называўся Танджунг-Путэры, утварыўся на месцы невялікай малайскай рыбацкай вёскі. Султан Абу Бакар змяніў назву горада на Джахор-Бару і абвясціў яго сталіцай свайго султаната ў 1866 годзе, пакінуўшы сваю сталіцу ў Тэлук-Беланга на тэрыторыі Сінгапура.