Джон Дункан (мастак)
Джон Дункан | |
---|---|
англ.: John Duncan | |
Дата нараджэння | ліпень 1866[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1945[2][3][…] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, ілюстратар |
Вучоба | |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Джóн Дýнкан (па-шатландску і па-англійску: John Duncan; 19 ліпеня 1866, Данды, Шатландыя — 1945, Эдынбург, Шатландыя) — шатландскі мастак-сімваліст.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Яго бацька быў жывёлагадоўцам, але Джон заўсёды дэманстраваў адсутнасць цікавасці да сямейнага бізнесу і схільнасць да выяўленчага мастацтва, настолькі, што ва ўзросце 11 гадоў ён ужо быў таленавітым студэнтам Школы мастацтваў Данды. Ва ўзросце 15 гадоў яго ілюстрацыі былі апублікаваны ў мясцовым часопісе The Wizard of the North («Чараўнік Поўначы»)[5].
Дж. Дункана многія называлі «вар’ятам», а іншыя — «містыкам». Ён прызнаўся, што падчас малявання слухаў «казачную музыку». Нягледзячы на тое, што ягоная творчасць застаецца моцна ўкаранёнай у рух прэрафаэлітаў, ён вылучаўся сярод сваіх сучаснікаў і параўнальны хутчэй з мадэрністамі, у той час як ягоная ўлюбёная тэма — кельцкі рэнесанс[6].
Мастацтвазнаўцы яго звычайна лічаць сімвалістам. Ягоную цікавасць да кельцкага Адраджэння таксама падзяляла шатландская спявачка Марджары Кенэдзі-Фрэйзер; яны сталі блізкімі сябрамі, і Дункан намаляваў яе падчас паездкі ў Эрыскей у 1905 годзе[7].
У 1887—1888 гадах Дж. Дункан працаваў у Лондане як мастак-ілюстратар, а потым адправіўся на кантынент, дзе вучыўся ў Антверпенскай каралеўскай акадэміі прыгожых мастацтваў пад кіраўніцтвам Шарля Верла і ў Дзюсельдорфскай акадэміі мастацтваў[5].
У 1892 годзе Дж. Дункан пераехаў у Эдынбург, дзе пачаў плённае супрацоўніцтва з сацыёлагам, біёлагам і горадабудаўніком Патрыкам Гедэсам, з якім пазнаёміўся ў Данды. Неўзабаве ён атрымаў вядомасць як адзін з вядучых мастакоў «кельцкага адраджэння» ў Шатландыі. У 1890-я гады Дункан стварыў цыклі фрэсак на міфалагічныя тэмы, якія ўпрыгожылі сцены кватэры Гедэса і ўніверсітэцкага інтэрнату ў эдынбургскім квартале Рэмсі-гардэн. У 1894 годзе па заказе Гедэса ён распрацаваў праект «Ведзьмін калодзеж» — помнік ахвяр ганенняў на ведзьмаў у Эдынбургу[8].
У 1900 годзе дзякуючы падтрымцы Патрыка Гедэса Дункан атрымаў пасаду прафесара ў Чыкакскім інстытуце, заснаваным Фрэнсісам Уэйландам Паркерам. Тут у ліку яго вучняў быў амерыканскі скульптар і мастак-акварэліст Уільям Зорах. Вярнуўшыся ў Шатландыю пасля смерці Паркера ў 1902 годзе, Дункан пасяліўся ў Эдынбургу, дзе і пражыў астатак гадоў[9].
Памёр у 1945 годзе, пахаваны ў Эдынбургу[10].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Стылістычна творы Дж. Дункана нагадваюць творы сімвалістаў П'ера Пюві дэ Шавана і Гюстава Маро, прэрафаэліта Эдварда Берн-Джонса[11].
Дункан быў найважнейшым прапагатарам матываў з кельцкай міфалогіі ў шатландскім мастацтве, але ён таксама прысвяціў сябе біблейскім сцэнам і тэмам з грэчаскай міфалогіі. Дэкаратыўнасць карціны была для яго найвышэйшым прыярытэтам, нават калі ён не заўсёды імкнуўся да гэтага ідэалу так паслядоўна, як у карціне «Святая Брыгіта» (1913)[11].
Г. Штухці апісвае карціны Дункана як «незвычайныя і ўнікальныя ў шатландскім мастацтве першай паловы 20-га стагоддзя ў выбары сюжэта, дэкаратыўным і ўсё больш вытанчаным адлюстраванні і тэхнічным майстэрстве»[12].
Творы Дункана знаходзяцца пераважна ў музеях Шатландыі[9].
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
«Трыстан і Ізольда», 1912
-
«Архангел Урыіл», каля 1919
-
«Айфэ»
-
«Гімн Ружы», 1907, дэталь
-
«Святая Брыгіта», эскіз
-
«Вершнікі сідаў»
-
«Дзеці Ліра»
-
«Мерлін і каралева фей»
-
«Хепту развітваецца з горадам Об», 1909
-
«Шчасце»
-
«Шчасце», дэталь
-
«Спячая прыгажуня»
-
«Пакланенне вешчуноў», 1915
-
«Семела»
-
«Флегетон»
-
«Чатыры фігуры ў пейзажы», 1930-я гг.
-
«Энгус Ок»
-
«Ярында і Ярынгель у лесе ведзьмаў», 1909. Палатно, масла. 66.6х91.8 см
-
«Жанна д’Арк і яе шатландская гвардыя», 1896
-
«Каралева Марыя Шатландская ў замку Фатэрынгей», 1929
-
«Дэйрдрэ ў смутку»
-
Партрэт Марджары Кенэдзі-Фрэйзер
-
«Баба і Білі» (партрэт Вівіяны, дачкі мастака), 1920
-
«Хелен Шлап, Аёна»
Зноскі
- ↑ RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
- ↑ John Duncan
- ↑ Swartz A. John Duncan — 2007.
- ↑ Union List of Artist Names — 2008. Праверана 25 кастрычніка 2018.
- ↑ а б Young, Clara (2004). «John Duncan». Oxford Dictionary of National Biography (online ed.). Oxford University Press.
- ↑ Kemplay, John (2009). The Paintings of John Duncan: A Scottish Symbolist. Pomegranate Artbooks.
- ↑ Jarron, Matthew (2015). «Independent & Individualist»: Art in Dundee 1867—1924. Dundee: University of Dundee Museum Services / Abertay Historical Society. pp. 49-83.
- ↑ Mellor, Helen (1990). Patrick Geddes: Social Evolutionist & City Planner. London: Routledge. p. 76.
- ↑ а б The Decorative Paintings of John Duncan (англ.) // The Artist: an illustrated monthly record of arts, crafts and industries. — London, UK, 1898. — Vol. 21. — P. 146—152.
- ↑ Young, Clara. John Duncan (англ.) // Oxford Dictionary of National Biography. — 2004.
- ↑ а б John Kemplay: The paintings of John Duncan: a Scottish symbolist. Pomegranate, San Francisco 1994.
- ↑ Henriette Stuchtey: Duncan, John. In: Allgemeines Künstlerlexikon. Die Bildenden Künstler aller Zeiten und Völker (AKL). Band 30, Saur, München u. a. 2001, ISBN 3-598-22770-1, S. 536.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Джон Дункан (мастак)