Джузэпэ Брыцыа
Джузэпэ Брыцыа | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | 1533[1] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 2 сакавіка 1604 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | архітэктар |
Мастацкі кірунак | барока |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Джузэпэ Брыцыа (італ.: Giuseppe Brizio; 1533, Таскана — 2 сакавіка 1604, Рым) — італьянскі архітэктар, рэстаўратар і мастак, працаваў пры двары польскіх каралей і Радзівілаў у Нясвіжы.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У маладым узросце трапіў у Таварыства Езуса ў Сіене. 25 лістапада 1562 года быў прыняты ў паслушнікі ў Рыме. На працягу 10 гадоў працаваў майстрам-будаўніком. Пад кіраўніцтвам Джавані Трэвана ўдзельнічаў у будаўніцтве Рымскага калегіума, Царквы Звеставання і царквы Сант-Андрэа-аль-Квірынале ў Рыме. 25 красавіка 1569 стаў членам Ордэна.
24 чэрвеня 1575 прыехаў у Познань, адкуль адправіўся ў Яраслаў, дзе ў верасні таго ж года пачаў праектныя работы па будаўніцтву езуіцкага калегіума пры Касцёле Божай Маці. Пасля завяршэння праекта паехаў у Пултуск, дзе ў 1577 годзе вёў рэстаўрацыйныя работы, а затым у Кракаў, каб даведацца, якія архітэктурныя элементы выкарыстоўваюцца ў Польшчы. У 1580 годзе ён вярнуўся ў Яраслаў, дзе кіраваў будаўніцтвам спраектаванага да гэтага калегіума.
У той жа час ён працаваў над праектам Сабора Святых Янаў Хрысціцеля і Багаслова ў Любліне, будоўля якога пачалася ў сакавіку 1586 года. Брыцыа унёс змены ў першапачатковы праект, распрацаваны Джавані Марыей Бернардоні. У 1589 годзе па стане здароўя вярнуўся ў Італію, дзе заставаўся на лячэнне ў Абана і Мілане. 24 студзеня 1590 рэктар польскай місіі Таварыства Ісуса звярнуўся да генерала Ордэна з просьбай адкласці будаўніцтва купала касцёла Божага Цела ў Нясвіжы, касцёла ў Яраславе і сабора ў Любліне да лепшага самаадчування Брыцыа.
Летам 1591 года архітэктар вярнуўся працаваць ў Польшчу і Нясвіж. 5 студзеня 1592 прыехаў у Яраслаў кіраваць будаўніцтвам кляштарнай царквы Святога Яна (цяпер Саборны касцёл Божага цела), якая была кансэкравана 24 красавіка 1594 года.
У той жа час стварыў два нерэалізаваных праекта, адзін датычылася пашырэння кляштара пры касцёле Святой Барбары ў Кракаве, другі — будынак рэзідэнцыі Южна-Польскай правінцыйнай Курыі езуітаў побач з рынкавай плошчай.
Улетку 1594 года дапамагаў Бернардоні распрацоўваць у Калішы праект касцёла св. Войцеха і св. Станіслава Біскупа, які быў кансэкраваны ў 1595 годзе. Гэты касцёл разам з люблінскай катэдрай і касцёлам ў Яраславе з'яўляюцца самымі старэйшымі царквамі езуітаў на тэрыторыі Польшчы.
Вяртаясь з Каліша да Яраслава, Брыцыа спыніўся ў Кракаве, дзе прадставіў трэці праект па будаўніцтву касцёла і кляштара ў новым месцы ў Кракаве. Першапачаткова праект быў разработаны італьянскім архітэктарам Джавані Росі і зацверджаны ў кастрычніку 1594 года. Краевугольны камень для новага езуіцкага касцёла заклалі 23 чэрвеня 1597 года. На працягу двух гадоў Джузэпэ Брыцыа кіраваў будаўніцтвам касцёла Святых Пятра і Паўла ў адпаведнасці з праектам Джавані Росі. Потым Бернардоні ўнёс некаторыя змены ў праект.
На мяжы 1598 і 1599 гадоў Брыцыа коратка наведваў Нясвіж, дзе кантраляваў збудаванні, даручаныя Бернардоні. Будаўніцтва купала касцёла Божага Цела ў Нясвіжы таксама ажыццявіў сам Джузэппэ Брыцыа[2].
З Нясвіжа архітэктар адправіўся ў Брно, дзе ў красавіку 1599 года ён пачаў даглядаць за будаўніцтвам па яго праекту царквы пры кляштары.
У канцы 1602 года з-за пагаршэння стану здароўя вярнуўся ў Італію. Са студзеня 1603 года ён быў у Неапалі, але з-а мясцовага клімату пераехаў у Рым, дзе памёр 2 сакавіка 1604 года.
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #131756567 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 7 сакавіка 2015.
- ↑ Приход «Божьего тела» в Несвиже (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Джузэпэ Брыцыа