Папскі Грыгарыянскі ўніверсітэт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Папскі Грыгарыянскі Універсітэт
Pontificia Universitas Gregoriana, Universitas Gregoriana Societatis Jesu
PUG, Gregoriana
Estemma UniGreg.png
Арыгінальная назва:

Pontificia Universitas Gregoriana, Universitas Gregoriana Societatis Jesu

Дэвіз:

Religioni et Bonis Artibus

Заснаваны:

1551

Тып:

Папскі

Рэктар:

Джанфранка Гірланда, езуіт

Размяшчэнне:

Рым, Італія

unigre.it

Папскі Грыгарыянскі Універсітэт (лац.: Pontificia Universitas Gregoriana, Universitas Gregoriana Societatis Jesu) — адна са старэйшых рымска-каталіцкіх навучальных устаноў, размешчаная ў Ватыкане. Кіруе Папскім Грыгарыянскім універсітэтам ордэн езуітаў. За дзейнасць універсітэта адказваюць перад рымскай курыяй генерал ордэна езуітаў і прызначаны папам кардынал-пратэктар. Рыхтуе кадры для цэнтральных і перыферыйных царкоўных устаноў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснаваны ў 1551 Ігнаціям Лаёлай і Францыскам Борджа і названы напачатку Scuola di grammatica, d'umanita e dottrina cristiniana («Школа граматыкі, гуманітарных навук і хрысціянскага вучэння»); быў вядомы таксама як Collegium Romanum (Рымскі калегіум). Папам Юліем III пераўтвораны ва ўніверсітэт. Атрымаў падтрымку ад папы Грыгорыя XIII, які ў 1682 годзе выдзеліў яму значную суму з папскай казны і перадаў шэраг будынкаў. У 1926 годзе у склад ўніверсітэта уключаны Вышэйшы інстытут рэлігійнай культуры, у 1928 годзе — Папскі інстытут усходніх даследаванняў (заснаваны ў 1917), у 1955 годзе — Папскі біблейскі інстытут (заснаваны ў 1909).

Структура[правіць | правіць зыходнік]

Грыгарыянскі ўніверсітэт мае факультэты багаслоўя, філасофіі, кананічнага права, гісторыі Цэрквы, місіялогіі, грамадскіх навук; пры ўніверсітэце існуюць інстытуты духоўнага жыцця, псіхалогіі, рэлігійных даследаванняў, астранамічная абсерваторыя, а таксама Вышэйшая школа лацінскай мовы і літаратуры.

Выпускнікі ўніверсітэта[правіць | правіць зыходнік]

Сярод выпускнікоў Грыгарыянскага ўніверсітэта — 20 святых, 29 блажэнных і 14 Рымскіх Пап.

Папы, якія скончылі Грыгарыянскі ўніверсітэт:

У Грыгарыянскім універсітэце выкладалі Роберт Белармін, Франсіска Суарес, Габрыэль Васкес і іншыя выбітныя каталіцкія багасловы. Выпускнікамі Грыгарыянскага ўніверсітэта з'яўляюцца шматлікія кардыналы і біскупы.

У Папскім Грыгарыянскім універсітэце ў розны час вучыліся беларускія святары К. Маскалік, А. Надсан, А. Неманцэвіч, Т. Падзява, Я. Рэшаць, Ч. Сіповіч, У. Тарасевіч, Ф. Чарняўскі інш.

У наш час у Грыгарыянскім універсітэце працуюць каля 300 выкладчыкаў і вучацца больш 2,5 тысяч студэнтаў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Папскі Грыгарыянскі універсітэт. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-11-0198-2 (т. 12), ISBN 985-11-0035-8.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Езуіты