Джым Джонс
Джым Джонс | |
---|---|
Род дзейнасці | murderer, pastor, лідар культу, rapist, volunteer |
Дата нараджэння | 13 мая 1931[1] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 18 лістапада 1978[1] (47 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Партыя | |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Джэймс Уорэн «Джым» Джонс (англ.: James Warren "Jim" Jones; 13 мая 1931, Крыт, Індыяна, ЗША — 18 лістапада 1978, Джонстаўн, Гаяна) — амерыканскі прапаведнік, заснавальнік дэструктыўнай секты «Храм народаў», паслядоўнікі якой па афіцыйнай версіі здзейснілі ў 1978 годзе масавае самагубства.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Раннія гады
[правіць | правіць зыходнік]Джым Уорэн Джонс нарадзіўся ў 1931 годзе ва няўключанай тэрыторыі Крыт у штаце Індыяна. Свайму выхаванню ён абавязаны галоўным чынам маці, якая скептычна ставілася да інстытута царквы, але верыла ў духаў, і здолела часткова прывіць гэтую веру Джонсу. Не меншую ролю ў выхаванні Джонса адыгралі яго суседзі — прадстаўнікі царквы пяцідзесятнікаў. Нават па мерках вельмі рэлігійнай, кансерватыўна-хрысціянскай Індыяны маленькі Джонс лічыўся «дзіўным хлопцам, апантаным рэлігіяй» і аднагодкі цураліся яго. Пасля заканчэння школы паступіў ва Універсітэт Батлера, які скончыў у 1961 годзе, атрымаўшы ступень у галіне сярэдняй адукацыі.
Прапаведнік
[правіць | правіць зыходнік]Джонса з дзяцінства цікавіла рэлігія. У 1954 годзе ён пачаў прапаведаваць на вуліцах Індыянапаліса за «Сходы Гасподнія» («Assemblies of God»), найбуйнейшую канфесію пратэстантаў пяцідзесятнікаў у ЗША. Аднак, нягледзячы на тое, што яго пропаведзі прыцягвалі новых членаў у царкву, адміністрацыйны савет царквы адчуў у ім пагрозу з-за яго словаў аб роўнасці чарнаскурых і белых людзей. У выніку гэтага Джонс прыняў рашэнне арганізаваць уласную царкву, у якой не было б адрозненняў паміж людзьмі па расавай або сацыяльнай прыкмеце.
Храм народаў
[правіць | правіць зыходнік]4 красавіка 1955 года ён разам з шэрагам сваіх прыхільнікаў заснаваў «Паслядоўнікі Хрыста» («Disciples of Christ»), якую праз год пераназваў у «Храм народаў». У 1960 годзе «Храм народаў» стаў афіцыйным членам «Царквы Хрыста» ў Індыянапалісе, а Джонс быў прыняты ў сан святара. У 1965 годзе «Храм народаў» па шэрагу прычын пераязджае ў даліну Рэдвуд, у Каліфорніі. Адной з прычын было меркаванне Джыма Джонса аб тым, што толькі там яго людзі могуць выратавацца ў выпадку ядзернай вайны. Да гэтага часу Джонс ужо быў жанаты на Марселіне Джонс і меў на апецы не толькі ўласных, але і некалькі прыёмных дзяцей. Сваю сям’ю ён называў «вясёлкавая сям’я» («rainbow family»), з-за таго, што прыёмныя дзеці адрозніваліся па расавай і этнічных прыкметах. Яго жонка ва ўсім яму дапамагала, усяляк падтрымлівала і заставалася з ім да канца.
У Гаяне
[правіць | правіць зыходнік]У 1977 годзе Джонс з шэрагам сваіх паслядоўнікаў пераязджае ў паселішча Джонстаўн, ў Гаяне, заснаванае членамі «Храма народаў» і названае так у гонар кіраўніка арганізацыі.
Пасля пераезду ў Гаяну, краіну з іншым кліматам чым у Каліфорніі, здароўе заснавальніка «Храма народаў» прыкметна пагоршылася. Ён стаў прымаць лекавыя сродкі, такія як фенабарбітал. Часта быў непрацаздольны, перыядычна выяўляліся праблемы з прамовай, з’явіліся маніі. Але ён працягваў заставацца кіраўніком абшчыны, усе жыхары ставіліся да яго з любоўю і павагай, называлі яго «бацька».
Савецкі след
[правіць | правіць зыходнік]У Гаяне Джонс пачаў наладжваць сувязі з савецкім пасольствам, плануючы пераезд сваёй абшчыны ў СССР[2]. Ён рэгулярна выказваў свае сімпатыі Савецкаму Саюзу. Сваю барацьбу за роўныя правы людзей ён называў «апостальскім сацыялізмам».
Трагедыя
[правіць | правіць зыходнік]Паводле афіцыйнай версіі, 18 лістапада 1978 года пасля ўзброенага інцыдэнту, звязанага з людзьмі з яго камуны, Джонс сабраў усіх жыхароў Джонстаўна і ў выніку пропаведзі пераканаў большасць з іх здзейсніць «рэвалюцыйны акт самагубства», прыняўшы яд. У выніку гэтай акцыі 918 чалавек загінула ад атруты. Сам Джонс пазней быў знойдзены мёртвым з кулявым раненнем у галаву. Жонка Джонса Марселіна таксама скончыла жыццё самагубствам, выпіўшы цыяністы калій. Сын Стывен Джонс пазбег долі сваіх бацькоў, братоў і сясцёр. Яго ў гэты час не было ў суполцы. Ён быў разам з іншымі членамі баскетбольнай каманды ў Джорджтаўне.
Згодна з канспіралагічнай версіяй, трагедыя зусім не была масавым самагубствам. Тое, што адбылося было аперацыяй спецслужбаў ЗША ў мэтах недапушчэння пераезду камуны ў СССР. Напярэдадні трагедыі члены камуны запыталі палітычнага прытулку ў сувязі з пераследамі з боку ЗША[3].
Псіхапатыя
[правіць | правіць зыходнік]Джым Джонс не раз заяўляў, што з’яўляецца рэінкарнацыяй Ісуса, Буды і Леніна, адкрыта абвяшчаючы сябе «аракулам і медыумам для бесцялесных істот з іншай галактыкі»
У культуры
[правіць | правіць зыходнік]- У 1980 годзе ў ЗША выйшаў тэлефільм «Гаянская трагедыя: Гісторыя Джыма Джонса» (Guyana Tragedy: The Story of Jim Jones), галоўную ролю ў якім сыграў Паўэрс Бут.
- У 1984 годзе гурт Manowar прысвяціў трагедыі ў Гаяне песню «Guiana — Cult Of The Damned».
- У 1987 годзе імя Джыма Джонса згадана ў рамане Жана Парвулеска «Партугальская служанка».
- У 1990 годзе выйшаў альбом гурта Deicide, у якім існуе песня «Carnage In the Temple Of The Damned» з адсылкамі пра падзеі ў Джонстаўне.
- У 1999 годзе згаданы ў кнізе Чака Паланіка «Ацалелы»
- У 2004 годзе згаданы ў сёмай кнізе цыкла «Цёмная вежа» Стывена Кінга.
- У 2006 годзе каліфарнійская панк-група NOFX выпусціла альбом «Wolves in Wolves’ Clothing», дзе ў аднайменнай песні ёсць згадка Джонса і масавага самагубства ў Джонстаўне: «We are followers of Jimmy Jones, cutting in the kool-aid line».
- У 2007 годзе ў Канадзе выйшаў Дакументальны фільм «Тры дні ў Джонстаўне» (англ.: Jonestown: Paradise Lost), галоўную ролю ў якім сыграў Рык Робертс.
- У 2009 годзе згаданы ў кнізе Стывена Кінга «Пад купалам» (Under the dome).
- У 2010 годзе згаданы ў кнізе Роберта Чалдзіні «Псіхалогія ўплыву».
- У 2011 годзе расійскі black metal гурт Demons of Guillotine прысвяціў дзве песні пад назвамі «909» і «Преподобный Джим» са свайго альбома «Время серпа» падзеям, звязаным з дзейнасцю Джонса.
- У 2011 годзе была выдадзена кніга Аляксандра Лаўрына «Знакамітыя забойцы і ахвяры», дзе апісана гісторыя Джыма Джонса.
- У 2013 годзе амерыканскі гурт Polkadot Cadaver выпусціў альбом «Last Call in Jonestown», назва альбома і аднайменная песня з яго прама адсылае да падзеяў у Джонстаўн, а сама песня ўтрымлівае сэмпл прамоў Джыма Джонса.
- У 2013 годзе ў ЗША выйшаў фільм «Таінства» (the Sacrament) падзеі і прататып галоўнага злыдня якога з’яўляюцца прамой адсылкай да гісторыі Джыма Джонса.
- У 2015 годзе ў ЗША выйшаў фільм «Вэлюм» (the Veil), дзе Томас Джэйн быў у ролі Jim Jacobs. Сюжэт фільма вельмі цесна звязаны з гісторыяй Джыма Джонса.
- У 2016 годзе Джонс згаданы ў кнізе Стывена Кінга «Пост здаў» (End of Watch).
- Таксама Джым Джонс згадваецца ў кнізе Дзіна Кунтца «Поўнач», у першай частцы, раздзеле 57.
- У 2017 годзе ў 9-й серыі 7-га сезона серыяла «Амерыканская гісторыя жахаў» сцэна з адсылкай аб трагедыі ў Джонстаўне.
- У 2017 годзе Джым Джонс згадваецца ў песні «Koolaid» гурта Accept.
- У 2017 годзе Джым Джонс згадваецца ў трэку «I`m Done» гурта $UICIDEBOY$.
- У 2018 Джым Джонс згадваецца ў песні «Счастливая жизнь» гурта ШАР.
- У 2018 годзе Джым Джонс згадваецца ў песні «Love It If We Made It» гурта the 1975.
- З’яўляецца прататыпам Іёны ў фільме «Пекла канібалаў 2» рэжысёра Умберта Ленцы.
- У 2019 годзе група SKYND прысвяціла яму аднайменную песню.
- У 2019 годзе Джым Джонс згадваецца ў песні «JAWS» выканаўцы Jacques-Anthony.
- У 2019 годзе Джым Джонс згадваецца ў 22 серыі 3 сезону серыяла «Riverdale».
Зноскі
- ↑ а б Jim Jones // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Трагедии Коммуны Джонстауна 35 лет | Леворадикал . Архівавана з першакрыніцы 3 снежня 2013.
- ↑ Федоровский Ю. Р. Коммунары Джонстауна. 30 лет назад // Донецький кряж {{{выданне}}}. — 31.10.2008, 7.11.2008. — № 40—41. Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2010.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Алинин С. Ф., Антонов Б. Г., Ицков А. Н. Правда о бойне в джунглях Гайаны // Собеседник. — 1987. — № 12. Архівавана з першакрыніцы 15 жніўня 2015.
- Алинин С. Ф., Антонов Б. Г., Ицков А. Н. Гибель Джонстауна — преступление ЦРУ. — М.: Юридическая литература, 1987. — 224 с. — 100 000 экз. (краткий пересказ книги) . Архівавана з першакрыніцы 29 лістапада 2012., текст книги . Архівавана з першакрыніцы 19 красавіка 2013.
- Бойл Д. Д. Секты-убийцы = James J. Boyle Killer Cults: Shocking True Stories of the Most Dangerous Cults In History // Иностранная литература : (Главы из книги. Перевод с английского Н. Усовой и Е. Богатыренко). — 1996. — № 7. — С. 208—261.
- Вахтин Б. Б. Гибель Джонстауна. — Л.: Советский писатель, 1986. — 325 с.
- Желенин А. Убиты и оклеветаны. «Храм народов» стал жертвой холодной войны, а не мифического фанатизма его членов(руск.) // Независимая газета : газета. — 28.11.1998. Архівавана з першакрыніцы 15 жніўня 2015.
- Крамер Дж., Олстед Д. Маски аўтаритарности. Очерки о гуру / Пер. с англ.. — М.: Прогресс-Традиция, 2002. — 408 с.
- Митрохин Л. Н. Философские проблемы религиоведения. — СПб.: выдавецтва РХГА, 2008. — 1046 с. — 800 экз. — ISBN 978-5-88812-348-5.
- Новокшонов Д. Их убили за желание стать советскими // Телеграфъ. — 28.11.2008. Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2012.
- Олейник Н. Н. «Возникновение и опасность терроризма для развития российского федерализма» // Научные ведомости Белгородского государственного университета. серыя «Философия. Социология. Право». — Белгород: Белгородский государственный университет, 2009. — Т. 10. — № 9. — С. 142—147.
- Федоровский Ю. Р. Коммунары Джонстауна. 30 лет назад // Донецький кряж {{{выданне}}}. — 31.10.2008, 7.11.2008. — № 40—41. Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2010.
- Филатов С. Б. Современная Россия и секты // Иностранная литература. — 1996. — № 8. — С. 201—219.
- Фурман Д. Е. Трагедия Джонстауна и американские секты // США. Экономика, политика, идеология. — 1979. — № 6. — С. 27—36.
- Фурсенко А. А. Президенты и политика США. 70-е годы. — Л.: Наука, 1989. — 290 с.
- Ходорыч А., Конашенок Н., Студнев М. Товарищества на вере // Коммерсантъ-Деньги. — 31.10.2001. — № 43 (347). — С. 30. Архівавана з першакрыніцы 30 жніўня 2022.
- Barden, Renardo Barden. Cults (Troubled Society series). — Rourke Pub Group, 1990. — ISBN 0-86593-070-8.
- Brailey, Jeffrey. The Ghosts of November: Memoirs of an Outsider Who Witnessed the Carnage at Jonestown, Guyana. — San Antonio: J & J Publishers, 1998. — ISBN 0-9667-8680-7.
- Chidester, David. Salvation and Suicide. — Bloomington: Indiana University Press, 1988. — ISBN 0-253-35056-5.
- Dolan, Sean. Everything You Need to Know About Cults. — New York: Rosen Pub. Group , 2000. — ISBN 0-8239-3230-3.
- Feinsod, Ethan. Awake in a Nightmare: Jonestown: The Only Eyewitness Account. — New York: W.W. Norton & Co, 1981. — ISBN 0-393-01431-2. Based on interviews with Odell Rhodes.
- Galanter, M. Faith, Healing, and Coercion (англ.). — New York: Oxford University Press, 1999.
- Hall, John R. Gone from the Promised Land: Jonestown in American Cultural History. — New Brunswick: Transaction Publishers , 1987. — ISBN 0-88738-124-3.
- Kahalas, Laurie Efrein. Snake Dance: Unravelling the Mysteries of Jonestown. — New York: Red Robin Press, 1998. — ISBN 1-5521-2207-7.
- Kerns, Phil. People's Temple, People's Tomb. — Logos Associates, 1978. — ISBN 0-88270-363-3.
- Kilduff, Marshall and Ron Javers. The Suicide Cult: The Inside Story of the Peoples Temple Sect and the Massacre in Guyana. — New York: Bantam Books , 1978. — ISBN 0-553-12920-1.
- Klineman, George and Sherman Butler. The Cult That Died. — G.P. Putnam's Sons , 1980. — ISBN 0-399-12540-X.
- Kohl, Laura Johnston. Jonestown Survivor: An Insider's Look. — New York: iUniverse , 2010.
- Krause, Charles A. with Laurence M. Stern, Richard Harwood and the staff of The Washington Post. Guyana Massacre: The Eyewitness Account. — New York: Berkley Pub. Corp, 1978. — ISBN 0-425-04234-0.
- Lane, Mark. The Strongest Poison. — New York: Hawthorn Books, 1980. — ISBN 0-8015-3206-X.
- Layton, Deborah. Seductive Poison . — New York: Anchor Books, 1998. — ISBN 0-385-48984-6.
- Maaga, Mary McCormick. Hearing the Voices of Jonestown. — Syracuse: Syracuse University Press, 1998. — ISBN 0-8156-0515-3.
- Mills, Jeannie. Six Years with God: Life Inside Rev. Jim Jones's People's Temple. — New York: A&W Publishers, 1979. — ISBN 0-8947-9046-3.
- Moore, Rebecca. A Sympathetic History of Jonestown: the Moore Family Involvement in Peoples Temple. — Lewiston: E. Mellen Press, 1985. — ISBN 0-88946-860-5.
- Moore, Rebecca. In Defense of Peoples Temple. — Lewiston, N.Y.: Edwin Mellen Press , 1988.
- Naipaul, Shiva. Journey to Nowhere: A New World Tragedy. — Harmondsworth: Penguin, 1982. — ISBN 0-14-006189-4.
- Reiterman, Tim; Jacobs, John. Raven: The Untold Story of the Rev. Jim Jones and His People. — Dutton, 1982. — ISBN 0-525-24136-1.
- Reston, James, Jr. Our Father Who Art in Hell: The Life and Death of Jim Jones. — New York: Times Books , 1981. — ISBN 0-8129-0963-1.
- Sargeant, Jack Death Cults: Murder, Mayhem and Mind Control (True Crime Series). — Virgin Publishing , 2002. — ISBN 0-7535-0644-0.
- Scheeres, Julia A Thousand Lives: The Untold Story of Hope, Deception, and Survival at Jonestown . — New York: Free Press, 2011. — ISBN 1-4165-9639-9.
- Sorell, W. E. Cults and Cult Suicide. — International Journal of Group Tensions. — 1978.
- Stephenson, Denice. Dear People: Remembering Jonestown. — Heyday Books , 2005. — ISBN 1-59714-002-3.
- Thielmann, Bonnie, Merrill, Dean. The Broken God. — Elgin: David C. Cook Publishing Co, 1979.
- Thrash, Catherine (Hyacinth), as told to Marian K. Towne. The Onliest One Alive: Surviving Jonestown, Guyana. — Indianapolis: Marian K. Towne, 1995.
- Wagner-Wilson, Leslie. Slavery of Faith. — New York: iUniverse , 2009.
- Wooden, Kenneth. The Children of Jonestown. — New York: McGraw-Hill, 1981.
- Wright, Lawrence The Sons of Jim Jones(англ.) // The New Yorker : magazine. — Condé Nast, 22 Nov 1993. — № 39. — С. 66–89.
- Yee, Min S., Layton, Thomas N. In My Father’s House. — New-York: Holt, Rinehart and Winston , 1981.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Jonestown, Jim Jones and the People’s Temple
- Peoples Temple (Jonestown)
- San Diego State University: Extensive site with source documents, list of dead, pictures
- Guyana Tragedy: The Story of Jim Jones
- The Truth About Jonestown
- The Final Report — Jonestown (Documentary)
- Аляксандр Дворкін пра вучэньне і трагедыі абшчыны Джыма Джонса