Джыра д’Італія
Джыра д’Італія 2019 | |
Інфармацыя пра гонку | |
---|---|
Час правядзення | май − чэрвень |
Рэгіён | Італія |
Беларуская назва | Джыра д’Італія |
Дысцыпліна | Шашэйны веласпорт |
Тып | Супервелашматдзёнка |
Арганізатар | RCS Sport |
Гісторыя | |
Першая гонка | 1909 |
Нумар гонкі | 105 |
Першы пераможца | Луіджы Гана |
Рэкорд перамог | Альфрэда Бінда (5 перамог) Фауста Копі (5 перамог) Эдзі Меркс (5 перамог) |
Апошні пераможца | Джэй Хіндлі |
Джыра д’Італія (італ.: Giro d'Italia, бел.: Тур Італіі) — шматдзённая велагонка, адна з трох найбуйнейшых разам з Тур дэ Франс і Вуэльтай. Праходзіць штогод па тэрыторыі Італіі на працягу трох тыдняў звычайна ў маі-чэрвені. Першая гонка адбылася ў 1909 годзе.
Акрамя асноўных спаборніцтваў з 1988 года праводзяцца Джыра д’Італія для жанчын і Джырына д’Італія для юніёраў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Стварэнне гонкі
[правіць | правіць зыходнік]Ва ўмовах жорсткай барацьбы за чытачоў, галоўнаму рэдактару раздзелу аб веласпорце Арманда Кунэ італьянскай спартыўнай газеты Gazzetta dello Sport, прыйшла ідэя стварыць велагонку для прыцягнення да падпісчыкаў выдання. 7 жніўня 1908 года Gazzetta dello Sport на першай паласе свайго нумара абвясціла, што ў 1909 годзе адбудзецца першая шматдзённая велагонка Джыра д'Італія. Такім чынам Gazzetta стала першым друкаваным выданнем у Італіі, якое стварыла сваю велагонку.
Першым дырэктарам гонкі быў прызначаны аўтар ідэі Арманда Кунэ. Газета выдаткавала 3000 лір для прэміравання пераможцы, а італьянскі саюз веласіпеднага спорту яшчэ 14000 лір.
Першая Джыра д'Італія стартавала 13 мая 1909 года ў 14:53 па мясцовым часе ў Ларэта, фініш адбыўся ў Мілане.
Усяго было праведзена 8 этапаў агульнай працягласцю 2488 км (сярэдняя працягласць этапа склала 311 кіламетраў — лічба проста фантастычная па цяперашніх мерках). Да фінішу ў Мілане з 127 гоншчыкаў дабраліся толькі 49 (38,6 % ад агульнай колькасці!). Першым пераможцам гонкі стаў італьянец Луіджы Гана, ён атрымаў за гэта 5325 лір, а апошні класіфікаваны атрымаў 300 лір. Для параўнання, Арманда Кунэ, атрымліваў штомесячную зарплату 150 лір. Інфармацыя аб важнейшых падзеях гонкі вывешвалі ў вітрыне крамы Lancia-Lyon Peugeot, акрамя таго, жадаючыя маглі атрымаць інфармацыю аб гонцы па кароткім нумары тэлефона.
Факты
[правіць | правіць зыходнік]За ўсю гісторыю правядзення гонкі на ёй загінула чацвёра ўдзельнікаў: першы выпадак адбыўся ў 1952 годзе, апошні — у 2011 годзе.[1]
Пераможцы
[правіць | правіць зыходнік]Генеральная класіфікацыя
[правіць | правіць зыходнік]№ | Год | Пераможца | Каманда | |
---|---|---|---|---|
105 | 2022 | Джэй Хіндлі | Bora–Hansgrohe | |
104 | 2021 | Эган Берналь | Ineos Grenadiers | |
103 | 2020 | Тэа Гэйган Харт | Ineos Grenadiers | |
102 | 2019 | Рычард Карапас | Movistar Team | |
101 | 2018 | , Крыс Фрум | Team Sky | |
100 | 2017 | Том Дзюмулін | Sunweb | |
99 | 2016 | Вінчэнца Нібалі | Astana | |
98 | 2015 | Альберта Кантадор | Tinkoff-Saxo | |
97 | 2014 | Наіра Кінтана | Movistar Team | |
96 | 2013 | Вінчэнца Нібалі | Astana | |
95 | 2012 | Райдэр Хешэдаль | Garmin-Barracuda | |
94 | 2011 | Мікеле Скарпоні | Lampre-ISD | |
93 | 2010 | Іван Баса (2) | Liquigas | |
92 | 2009 | Дзяніс Мяньшоў | Rabobank | |
91 | 2008 | Альберта Кантадор | Astana | |
90 | 2007 | Даніла Ды Лука | Liquigas | |
89 | 2006 | Іван Баса | Team CSC | |
88 | 2005 | Паала Савальдзелі (2) | Discovery Channel | |
87 | 2004 | Дамьяна Кунэга | Saeco | |
86 | 2003 | Джыльберта Сімоні (2) | Saeco | |
85 | 2002 | Паала Савальдзелі | Index-Alexia | |
84 | 2001 | Джыльберта Сімоні | Lampre-Daikin | |
83 | 2000 | Стефана Гарцелі | Mercatone Uno | |
82 | 1999 | Іван Гоцціen (2) | Polti | |
81 | 1998 | Марка Пантані | Mercatone Uno | |
80 | 1997 | Іван Гоцці | Saeco | |
79 | 1996 | Павел Танкоў | Mapei-GB | |
78 | 1995 | Тоні Ромінгер | Mapei-GB | |
77 | 1994 | Яўгені Берзін | Gewiss-Ballan | |
76 | 1993 | Мігель Індурайн (2) | Banesto | |
75 | 1992 | Мігель Індурайн | Banesto | |
74 | 1991 | Франка Ч’ёк’ёліen | del Tongo | |
73 | 1990 | Джані Буньё | Chateau d’Ax | |
72 | 1989 | Ларан Фіньён | Super U-Raleigh-Fiat | |
71 | 1988 | Эндру Хэмпстэн | 7-Eleven | |
70 | 1987 | Стывен Роч | Carrera-Vagabond | |
69 | 1986 | Раберта Вісэнціні | Carrera-Inoxpran | |
68 | 1985 | Бернар Іна (3) | La Vie Claire | |
67 | 1984 | Франчэска Мосэр | Gis-Tuc Lu | |
66 | 1983 | Джузэпэ Сароні (2) | Del Tongo | |
65 | 1982 | Бернар Іна (2) | Renault-Elf-Gitane | |
64 | 1981 | Джавані Батальін | Inoxpran | |
63 | 1980 | Бернар Іна | Renault-Elf-Gitane | |
62 | 1979 | Джузэпэ Сароні | Scic | |
61 | 1978 | Ёхан дэ Мюйнк | Bianchi-Faema | |
60 | 1977 | Мішэль Паленцье | Flandria-Velda | |
59 | 1976 | Фелічэ Джымондзі (3) | Bianchi-Campagnolo | |
58 | 1975 | Фауста Бертольё | Jollyceramica | |
57 | 1974 | Эдзі Меркс(5) | Molteni | |
56 | 1973 | Эдзі Меркс (4) | Molteni | |
55 | 1972 | Эдзі Меркс (3) | Molteni | |
54 | 1971 | Гёста Петэрсан | Ferretti | |
53 | 1970 | Эдзі Меркс (2) | Faema | |
52 | 1969 | Фелічэ Джымондзі (2) | Faema | |
51 | 1968 | Эдзі Меркс | Faema | |
50 | 1967 | Фелічэ Джымондзі | Salvarani | |
49 | 1966 | Джані Мота | Molteni | |
48 | 1965 | Віторыа Адорні | Salvarani | |
47 | 1964 | Жак Анкеціль (2) | St.Raphael | |
46 | 1963 | Франка Бальмаміён (2) | Carpano | |
45 | 1962 | Франка Бальмаміён | Carpano | |
44 | 1961 | Арнальда Памбьянка | Fides | |
43 | 1960 | Жак Анкеціль | Fynsec | |
42 | 1959 | Шарль Голь (2) | Emi G. S. | |
41 | 1958 | Эрколе Бальдзіні | Legnano | |
40 | 1957 | Гастонэ Нянчыні | Chlorodont | |
39 | 1956 | Шарль Голь | Faema-Guerra | |
38 | 1955 | Фіярэнца Маньі (3) | Nivea-Fuchs | |
37 | 1954 | Карла Клерычы | Faema-Guerra | |
36 | 1953 | Фауста Копі (5) | Bianchi-Pirelli | |
35 | 1952 | Фауста Копі (4) | Bianchi-Pirelli | |
34 | 1951 | Фіярэнца Маньі (2) | Ganna | |
33 | 1950 | Уга Кабле | Guerra | |
32 | 1949 | Фауста Копі (3) | Bianchi-Ursus | |
31 | 1948 | Фіярэнца Маньі | Willier Triestina | |
30 | 1947 | Фауста Копі (2) | Bianchi | |
29 | 1946 | Джына Барталі (3) | Legnano | |
Спаборніцтвы не праводзіліся: Другая сусветная вайна | ||||
28 | 1940 | Фауста Копі | Legnano | |
27 | 1939 | Джавані Валецці (2) | France Sport-Wobler | |
26 | 1938 | Джавані Валецці | Fresjus | |
25 | 1937 | Джына Бартали (2) | Legnano | |
24 | 1936 | Джына Барталі | Legnano | |
23 | 1935 | Васка Бергамаскі | Maino-Girardengo | |
22 | 1934 | Леарка Гуэра | Maino-Clement | |
21 | 1933 | Альфрэда Бінда (5) | Legnano | |
20 | 1932 | Антоніа Пясенці | Dei | |
19 | 1931 | Франчэска Камуса | Gloria | |
18 | 1930 | Луіджы Маркізіа | Legnano | |
17 | 1929 | Альфрэда Бінда (4) | Legnano | |
16 | 1928 | Альфрэда Бінда (3) | Legnano | |
15 | 1927 | Альфрэда Бінда (2) | Legnano | |
14 | 1926 | Джавані Брунэра (3) | Legnano | |
13 | 1925 | Альфрэда Бінда | Legnano | |
12 | 1924 | Джузэпэ Энрычы | ||
11 | 1923 | Кастантэ Джырардэнга | Maino | |
10 | 1922 | Джавані Брунэра (2) | Legnano | |
9 | 1921 | Джавані Брунэра | Legnano | |
8 | 1920 | Гаэтана Бялоні | Bianchi | |
7 | 1919 | Кастантэ Джырардэнга | Stucchi | |
Спаборніцтвы не праводзіліся: Першая сусветная вайна | ||||
6 | 1914 | Альфонса Кальцалары | Stucchi | |
5 | 1913 | Карла Арыяні | Maino | |
4 | 1912 | Команда Atala: Карла Галецці (3), Джавані Мікелета, |
Team Atala | |
3 | 1911 | Карла Галецці (2) | Bianchi | |
2 | 1910 | Карла Галецці | Team Atala | |
1 | 1909 | Луіджы Гана | Team Atala |
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Уся гісторыя Джыра (1909-2011) па-руску
- Афіцыйны сайт(англ.)
- Пераможцы Джыра д'Італія
- Наша Джыра(недаступная спасылка)