Джэйкаб Бэн-Амі
Джэйкаб Бэн-Амі | |
---|---|
Дата нараджэння | 23 лістапада 1890[1] ці 23 снежня 1890 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 ліпеня 1977[2] (86 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прафесія | тэатральны акцёр, тэатральны рэжысёр, кінапрадзюсар, акцёр, рэжысёр |
IMDb | ID 0070003 |
Джейкаб (Якаў) Бэн-Амі (Шчырын Якаў Лазаравіч)(23 лістапада[4][5] або 23 снежня,[6] 1890, Мінск, Расійская імперыя — 2 ліпеня 1977 г., Нью-Ёрк, Нью-Ёрк, ЗША) — вядомы руска-яўрэйскі акцёр, які карыстаўся ў сваёй працы аднолькава добра ідыш і англійскай мовай[7][8][9].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Ён нарадзіўся і вырас у Расійскай імперыі, выступаў у розных тэатральных трупах да эміграцыі ў ЗША ў 1912 годзе[5][10]. Там ён меў доўгую і выдатную кар’еру, у тым ліку ў пастаноўцы цэлага шэрагу Брадвейскіх п’ес[4]. У 1918 годзе ён стаў заснавальнікам[9][11] або сузаснавальнікам[6] яўрэйскага мастацкага тэатра[8].
Першае англамоўнае выступленне Бэн-Амі адбылося ў 1920-я гады. Гэта была брадвейская п’еса «Самсон і Даліла». Па дадзеных біёграфа Алана Гансберга ў кнізе Little Caesar: A Biography of Edward G. Robinson, Бэн-Амі зарабіў пагарду Робінсана нібыта спрабуючы зацямніць іншых акцёраў і персанажаў[12]. Аднак, і п’еса, і гульня Бэн-Амі ў ёй сталі хітамі[12]. У сваім аглядзе 1921 года Дораці Паркер абвясціла яго «адным з найвялікшых акцёраў на сучаснай сцэне»[13]. Ён быў таксама пазітыўна адзначаны Джонам Бэрымарам («натхняючы»), «New York Times» і Аляксандрам Вулкатам («кактэйльным пытаннем года было Бэн-Амі ці не Бэн-Амі»), сярод іншых[14].
Яго поспех быў значна меншым у пастаноўцы 1924 года п’есы Юджына О’Ніла «З’яднаныя». Сярод іншых праблем, стыль гульні не падыходзіў Бэн-Амі, і ў яго быў моцны акцэнт[15]. «З’яднаных» закрылі праз тры тыдні і 24 выступы. Апошняй яго Брадвейскай п’есай быў «Дзясяты чалавек», напісаны Пэдзі Чаефскі; з 623 выступамі ад 5 лістапада 1959 года да 13 мая 1961 яна стала адной з самых доўгачасовай пастановак на Брадвеі.
Як прызнаная зорка, Бэн-Амі дапамагаў невядомаму тады Джону Гарфілду паступіць у Амерыканскі лабараторны тэатр[16].
Ён таксама з’яўляўся судырэктарам фільма 1937 года «Зялёныя палі» з Эдгарам Г. Ульмерам і некалькіх іншых кіна- і тэлефільмаў[17].
Яго пляменніца Джэніфер Уорэн стала актрысай і кінапрадзюсарам.
Зноскі
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 30 снежня 2019.
- ↑ Jacob Ben-Ami // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Catalog of the German National Library Праверана 26 чэрвеня 2020.
- ↑ а б Джэйкаб Бэн-Амі на сайце «Internet Broadway Database» (англ.)
- ↑ а б Jacob Ben-Ami scripts: 1927-1967 . New York Public Library.
- ↑ а б Jacob Ben-Ami . Museum of Family History.
- ↑ "Jacob Ben-ami Dead at 86". Jewish Telegraphic Agency. July 26, 1977.
- ↑ а б Quindlen, Anna (July 23, 1977). "Jacob Ben-Ami Actor, Dies at 86; A Founder of Jewish Art Theater; Helped to Make Stage More Realistic and Less Farcical". The New York Times.
- ↑ а б Nahshon, Edna (February 2, 2016). New York's Yiddish Theater: From the Bowery to Broadway. Columbia University Press. p. 156. ISBN 9780231541077. Праверана May 16, 2016.
- ↑ Jacob Ben-Ami . Oxford University Press.
- ↑ Nahma Sandrow. Yiddish Theater in the United States . Jewish Women's Archive.
- ↑ а б Gansberg, Alan L. (May 18, 2004). Little Caesar: A Biography of Edward G. Robinson. Scarecrow Press. p. 24. ISBN 9780810849501. Праверана May 16, 2016.
- ↑ Parker, Dorothy; Fitzpatrick, Kevin C. (May 1, 2014). Dorothy Parker: Complete Broadway, 1918–1923. iUniverse. p. 185. ISBN 9781491722664. Праверана May 16, 2016.
- ↑ Sandrow, Nahma (1996). Vagabond Stars: A World History of Yiddish Theater. Syracuse University Press. p. 274. ISBN 9780815603290. Праверана May 16, 2016.
- ↑ Shafer, Ivonne (November 28, 2011). Eugene O'Neill and American Society. Universitat de València. pp. 97–98. ISBN 9788437083506. Праверана May 16, 2016.
{{cite book}}
: Пададзена больш чым адно значэнне|ISBN=
і|isbn=
specified (даведка); Пададзена больш чым адно значэнне|accessdate=
і|access-date=
specified (даведка) - ↑ McGrath, Patrick J. (January 1, 1993). John Garfield: The Illustrated Career in Films and on Stage. McFarland. p. 5. ISBN 9780899508672. Праверана May 16, 2016.
{{cite book}}
: Пададзена больш чым адно значэнне|ISBN=
і|isbn=
specified (даведка); Пададзена больш чым адно значэнне|accessdate=
і|access-date=
specified (даведка) - ↑ Джэйкаб Бэн-Амі на сайце «Internet Movie Database» (англ.)(англ.) на сайце Internet Movie Database
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- 1 студзеня 1922 года, фатаграфія Архівавана 16 лютага 2017.
- Пасавы шаржавы партрэт у бібліятэцы Кангрэсу