Джэймс (востраў, Гамбія)
Востраў Джэймс і звязаныя з ім славутасці* | |
---|---|
James Island and Related Sites** | |
Сусветная спадчына ЮНЕСКА | |
Краіна | Гамбія |
Тып | Культурны |
Крытэрыі | iii, vi |
Спасылка | 761 |
Рэгіён*** | Афрыка |
Каардынаты | 13°19′ пн. ш. 16°22′ з. д.HGЯO |
Гісторыя ўключэння | |
Уключэнне | 2003 (27-я сесія) |
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА» ** Назва ў афіцыйным англ. спісе *** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА |
Востраў Джэймс (англ.: James Island) — невялікі фортыфікаваны астравок на рацэ Гамбія, прыкладна ў 30 км ад упадзення яе ў Атлантычны акіян.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першае ўмацаванае паселішча еўрапейцаў на востраве было заснавана герцагствам Курляндскім у 1651 годзе.
Востраў Святога Андрэя быў не адзінай заморскай калоніяй герцагства (Калонія на востраве Табага існавала на працягу 1654—1659, і паўторна ў 1660—1689).
У 1661 годзе востраў быў захоплены англічанамі, якія далі яму сучасная назва. Выкарыстоўваўся як база, для вывазу з Заходняй Афрыкі золата, слановай косці і чорных нявольнікаў.
У 1695 годзе форт Джэймс быў захоплены Францыяй. Быў вернуты Англіі ў 1697 годзе, затым ізноў адышоў Францыі ў 1702 годзе. У 1779 годзе форт быў закінуты.
У 2003 годзе востраў Джэймс разам з некалькімі іншымі ўмацаваннямі каланіяльнага перыяду занесены ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.