Джэсіка Альба

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джэсіка Альба
англ.: Jessica Alba
Джэсіка Альба для кампаніі «Culturelle».
Джэсіка Альба для кампаніі «Culturelle».
Імя пры нараджэнні Джэсіка Марыя Альба
Дата нараджэння 28 красавіка 1981(1981-04-28)[1][2] (42 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Муж Cash Garner Warren[d]
Дзеці Honor Warren[d], Haven Warren[d] і Hayes Warren[d]
Адукацыя
Прафесія тэлеактрыса, кінаактрыса, бізнесмен, мадэль, тэатральная актрыса, актрыса агучвання
Кар’ера 1994 — цяперашні час
Узнагароды
IMDb ID 0004695
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джэсіка Марыя Альба (англ.: Jessica Marie Alba; нар. 28 красавіка 1981 г.) — амерыканская актрыса.

Тэле- і кінакар'ера для Альбы пачалася ў 13 гадоў з яе з'яўлення ў фільме «Закінуты лагер» і серыяле «Таемны свет Алекс Мак» (1994). Зрабілася вядомай дзякуючы галоўнай ролі ў тэлесерыяле «Цёмны анёл» (2000—2002). Пазней Джэсіка здымалася ў розных фільмах, уключаючы «Горад грахоў» (2005) і «Фантастычная чацвёрка» (2005).

Альба па выніках галасавання на вэб-партале AskMen.com стала нумарам адзін у спісе «99 самых жаданых жанчын» 2006 года, таксама «Самай сексуальнай жанчынай у свеце» па версіі часопіса FHM у 2007 годзе. Джэсіка атрымала мноства ўзнагарод за свае работы, уключаючы Teen Choice Award і Saturn Award у катэгорыі «Найлепшая тэлеактрыса» і намінацыю на «Залаты Глобус» за працу ў серыяле «Цёмны анёл».

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Jessica Alba // GeneaStar
  2. Jessica Alba // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]