Дзмітрый Валер’евіч Уткін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзмітрый Валер’евіч Уткін
руск.: Дми́трий Вале́рьевич У́ткин
Дата нараджэння 11 чэрвеня 1970(1970-06-11)
Месца нараджэння
Дата смерці 23 жніўня 2023(2023-08-23)[1][2] (53 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць Расія і Вагнер[5]
Род войскаў Узброеныя сілы Расійскай Федэрацыі
Званне падпалкоўнік і падпалкоўнік[d]
Камандаваў Вагнер і 2nd Spetsnaz Brigade[d]
Бітвы/войны Першая чачэнская вайна, Другая чачэнская вайна, Грамадзянская вайна ў Сірыі, Расійска-ўкраінская вайна, Мяцеж ПВК «Вагнер»
Узнагароды і званні
Герой Расійскай Федэрацыі
ордэн «За заслугі перад Айчынай» III ступені ордэн «За заслугі перад Айчынай» IV ступені ордэн Мужнасці Order of Courage
Герой Луганскай Народнай Рэспублікі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дзмітрый Валер’евіч Уткін (11 чэрвеня 1970 — 23 жніўня 2023) — адстаўны расійскі вайсковец, адзін з кіраўнікоў ПВК «Вагнер».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Да 2013 года служыў ва Узброеных сілах Расіі. Узначальваў 700-ы асобны атрад спецназа 2-й асобнай брыгады СпП Галоўнага разведвальнага ўпраўлення Мінабароны[6]. Змагаўся ў Першай і Другой Чачэнскіх войнах[7][8].

Пасля звальнення ў запас працаваў у Moran Security Group, прыватнай кампаніі, якая спецыялізуецца на ахове марскіх судоў ад піратаў. Калі менеджэры MSG у 2013 годзе арганізавалі «Славянскі корпус» і адправілі яго ў Сірыю дапамагаць урадавай арміі, то далучыўся да гэтай экспедыцыі. З 2014 года быў камандзірам уласнага падраздзялення, якое па пазыўным Уткіна «Вагнер» атрымала сваё ўмоўнае найменне. З цягам часу фарміраванне вырасла ў паўнавартасную ваенную кампанію расійскага бізнесмена Яўгена Прыгожына. У ёй Уткін стаў правай рукой кіраўніка[6].

Загінуў 23 жніўня 2023 года разам з Прыгожыным у авіякатастрофе ў Цвярской вобласці Расіі. 31 жніўня 2023 года пахаваны на ваенных мемарыяльных могілках у Мыцішчах.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]