Яўген Віктаравіч Прыгожын

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Яўген Віктаравіч Прыгожын
руск.: Евге́ний Ви́кторович Приго́жин
Дата нараджэння: 1 чэрвеня 1961(1961-06-01)[1]
Месца нараджэння:
Дата смерці: 23 жніўня 2023(2023-08-23)[3][4][…] (62 гады)
Месца смерці:
Месца пахавання:
Грамадзянства:
Адукацыя
Месца працы
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Яўген Віктаравіч Прыгожын (руск.: Евгений Викторович Пригожин; 1 чэрвеня 1961, Ленінград, РСФСР, СССР23 жніўня 2023, Кужэнкіна, Цвярская вобласць, Расія)  — расійскі ваенны дзеяч, прадпрымальнік, рэстаратар, кіраўнік ПВК «Вагнер». Герой Расійскай Федэрацыі (2022).

Прыгожына называюць «кухарам Пуціна» праз яго буйны харчовы бізнес, які зарабляе на дзяржаўных заказах[10].

Узначальваў ПВК «Вагнер» у час уварвання Расіі ва Украіну (2022—2023). Структуры Прыгожына да сярэдзіны чэрвеня 2023 года былі буйнейшым пастаўшчыком харчавання для Міністэрства абароны Расіі.

23 чэрвеня 2023 года заявіў пра ўдары расійскіх войск па лагерах байцоў ПВК «Вагнер» і заклікаў да перавароту ў Расіі, назваўшы яго «маршам справядлівасці». Раніцай 24 чэрвеня 2023 года найміты ПВК «Вагнер» узялі кантроль над ваеннымі аб’ектамі і цэнтрам Растова-на-Доне і рушылі на Маскву, у той жа дзень была дасягнута дамоўленасць пра дээскалацыю[11].

Знаходзіўся на борце самалёта «Embraer-135», які пацярпеў крушэнне ў Цвярской вобласці 23 жніўня 2023 года. Загінуў ва ўзросце 62 гадоў, разам з усімі пасажырамі і членамі экіпажа.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • ордэн «За заслугі перад Айчынай» IV ступені (2014);
  • медаль ордэна «За заслугі перад Айчынай» II ступені;
  • медаль ордэна «За заслугі перад Айчынай» I ступені;
  • юбілейны медаль «У памяць 300-годдзя Санкт-Пецярбурга»;
  • Герой Расійскай Федэрацыі (2022);
  • Герой Данецкай Народнай Рэспублікі;
  • Герой Луганскай Народнай Рэспублікі.

Зноскі

  1. Бурная молодость «кремлевского ресторатора» / под ред. Росбалт — 2018. Праверана 26 чэрвеня 2023.
  2. а б Catalog of the German National Library Праверана 26 чэрвеня 2023.
  3. Евгений Пригожин мертв. Теперь официально — 2023. Праверана 27 жніўня 2023.
  4. Wagner boss Yevgeny Prigozhin presumed dead after Russia plane crash — 2023. Праверана 23 жніўня 2023.
  5. Foy H., Seddon M., Ivanova P. і інш. Yevgeny Prigozhin in fatal plane crash, Russian officials say — 2023. Праверана 23 жніўня 2023.
  6. Russian mercenary boss Yevgeny Prigozhin is buried in private, ending his tumultuous journey Праверана 30 жніўня 2023.
  7. Пригожин Евгений ВикторовичДеловой Петербург. Праверана 25 жніўня 2023.
  8. Расследование: как личный кулинар Путина накормит армию за 92 млрд рублей — 2013. Праверана 23 чэрвеня 2023.
  9. Cgrupa wagnera nie moze zdobyc bachmutu prigozyn komentujePolish Press Agency, 2023. Праверана 26 чэрвеня 2023.
  10. Расследование: как личный кулинар Путина накормит армию за 92 млрд рублей
  11. Лукашэнка правёў перагаворы з кіраўніком ПВК «Вагнер» Прыгожыным

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]