Дзмітрый Паўлавіч Цвяткоў
Дзмітрый Паўлавіч Цвяткоў | |
---|---|
Род дзейнасці | мовазнавец, настаўнік |
Дата нараджэння | 30 жніўня 1890[1] |
Месца нараджэння | Кракалле, Санкт-Пецярбургская губерня |
Дата смерці | 26 жніўня 1930 (39 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Альма-матар |
Дзмітрый Паўлавіч Цвяткоў (водск.: Dmitri Pavlovic Tsvetkov, руск.: Дмитрий Павлович Цветков, эст.: Dmitri Pavlovitš Tsvetkov; 30 жніўня 1890, Кракалле,[2] Санкт-Пецярбургская губерня — 26 жніўня 1930) — расійскі і эстонскі лінгвіст і педагог водскага паходжання. Спецыяліст па водскай мове
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Дзмітрый Цвяткоў нарадзіўся ў вёсцы Кракалле Ямбургскага павета Санкт-Пецярбургскай губерні. Ён быў другім дзіцём у сям’і водскіх сялян. Яго бацька Павел Рыгоравіч вучыўся толькі два гады, а маці Агаф’я Іларыёнаўна была непісьменнай.
З 1911 да пачатку Першай сусветнай вайны працаваў у Карэліі, а ў 1914—1916 гадах навучаўся ў Пецярбургскай вышэйшай школе. У 1918 годзе вярнуўся ў родную вёску, дзе сабраўся працаваць школьным настаўнікам, але не паспеў, бо быў мабілізаваны Інгерманландскім палком. У час Грамадзянскай вайны ваяваў на баку белых, і пасля вайны застаўся ў Эстоніі, дзе ўладкаваўся настаўнікам у Вяйналянскую школу ў вёсцы Венекюля, дзе выкладаў рускую мову. Акрамя таго, навучаўся ў Тартускім універсітэце, быўшы адным з нямногіх яго студэнтаў-важан.
Застрэліўся з-за няшчаснага кахання. Пахаваны ў Івангарадзе.[3]
Водская мова
[правіць | правіць зыходнік]Ужо ў Венекюле Цвяткоў па ўласнай ініцыятыве заняўся вывучэннем водскай мовы. За кароткі перыяд жыцця ён паспеў стварыць водскую граматыку, водскі слоўнік.[4] Апроч гэтага, ён пераклаў на водскую мову апавяданне А. П. Чэхава «Ванька», апублікаваў невялікі этнаграфічны матэрыял, сабраны ім у водскіх вёсках, а таксама напісаў артыкул «Крыху раскажу пра ваду», напісаны ў 1924 годзе. Апублікавана яна была ў 1931 годзе ў Тарту, ужо пасля смерці пісьменніка.
Зноскі
- ↑ Bibliothèque nationale de France Dmitri Tsvetkov // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
- ↑ З 13 кастрычніка 2008 года ўваходзіць у склад пасёлка Усць-Луга, Кінгісепскі раён Ленінградскай вобласці.
- ↑ Эрнитс Э. Рецензия на: Dmitri Tsvetkov, Vadja keele grammatika // Linguistica Uralica. — 2009. — Т. XLV. — № 1. — С. 49.
- ↑ Статья о водском языке
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]