Дзямянск (руск.: Демя́нск) — пасёлак гарадскога тыпу (з 1960) у Наўгародскай вобласціРасіі. З’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Дзямянскага муніцыпальнага раёна. Пасёлак уваходзіць у Пералік гістарычных гарадоў Расіі. Насельніцтва — 4453 чал. (2017). Размешчаны на поўдні вобласці, на рацэ Явань (басейн возера Ільмень), за 181 км ад Вялікага Ноўгарада, за 41 км на поўдзень ад чыгуначнай станцыі Лычкава (на лініі Старая Руса — Балагое-Маскоўскае).