Дзяржаўная рада Славакіі
Дзяржаўная рада Славакіі | |
---|---|
Štátna rada Slovenskej republiky | |
Тып арганізацыі | дзяржаўная арганізацыя |
Кіраўнікі | |
Старшыня | Віктар Раваш |
Намеснік | Ёзаф Шкулцеты |
Намеснік | Ян Войташак |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 21 ліпеня 1939 года |
Ліквідацыя | |
Дата скасавання | 1945 год |
Дзяржа́ўная ра́да Слава́цкай Рэспу́блікі (славацк.: Štátna rada Slovenskej republiky) — дзяржаўны орган Першае Славацкае Рэспублікі, які павінны быў служыць пасярэднікам паміж прэзідэнтам, соймам, урадам і палітычнай партыяй (даваць прэзідэнту рэспублікі і ўраду водгукі). Рада была ўтвораная канстытуцыйным законам аб канстытуцыі Славацкай Рэспублікі ад 21 ліпеня 1939 года. Хоць Дзяржаўная рада павінная была быць важным органам, фактычна яна магла толькі даваць рэкамендацыі[1].
Першае ўстаўное паседжанне Дзяржаўнай рады было прызначанае на 6 жніўня 1940 года і адбылося ў прэзідэнцкім палацы. Нараду адкрыў і вёў прэзідэнт Ёзаф Ціса. Пасля прыняцця прысягі ўсіх чальцоў адбыліся выбары старшыні, якім стаў Віктар Раваш, намеснікамі старшыні сталі Ёзаф Шкулцеты са Славацкай маціцы і мансеньёр Ян Войташак, спішскі біскуп.
Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Тэрмін паўнамоцтваў Дзяржаўнай рады складаў тры гады[2]. Дзяржаўная рада прымае рашэнне ў органе, які можа прыняць рэзалюцыю, калі акрамя старшыні ці ягонага намесніка прысутнічае большасць ейных чальцоў. Ён дзейнічае большасцю галасоў выбаршчыкаў. Рада прымае рашэнне бальшынёй галасоў[3].
Чальцы Дзяржаўнай рады карысталіся імунітэтам, як і дэпутаты сойму. Калі сябар Дзяржаўнай рады з’яўляўся дэпутатам, рашэнне аб ягоным звальненні прымаў сойм[4]. Сяброўства ў Дзяржаўнай радзе не аплачвалася, гэта была ганаровая пасада. Адзінай перавагай быў штогадовы бясплатны квіток на чыгунку.
Склад[правіць | правіць зыходнік]
Дзяржаўная рада афіцыйна складалася з мінімум 20 сяброў, а менавіта:[5]
- 6 чальцоў прызначаў прэзідэнт рэспублікі,
- 10 чальцоў Глінкавай славацкай народнай партыі,
- Па адным чальцы ад зарэгістраваных партыяў нацыянальных суполак і станаў;
- Іншыя чальцы: старшыня ўраду й старшыня сойму.
Асабовы склад[правіць | правіць зыходнік]
Сябрамі Дзяржаўнай рады з’яўляліся прадстаўнікі палітычных, эканамічных, культурных і царкоўных элітаў Славаччыны, а з нацыяльных меншасцяў прадстаўніцтва ў органе мелі толькі немцы[6]. У Дзяржаўнай радзе працавалі:
- Доктар Ян Балка,
- Генэрал Фердынанд Чатлаш,
- Доктар Багуслаў Кліма, генеральны інспектар евангелеўскай а. в. царквы ў Ліптаўскім Градку,
- Доктар Фердынанд Клінда з Браціславы,
- Франц Кармасін ад немцаў,
- Доктар Францішак Шубік-Замаў, універсітэцкі прафесар,
- Мансеньёр Андрай Марсіна з Трэнчына,
- Мансеньёр Ян Посцены (Ján Pöstényi) ад таварыства св. Войцеха з Трнавы,
- Доктар Мартын Сокал, старшыня сойму Славацкай Дзяржавы.
- Карал Мэдзерлы
Функцыі[правіць | правіць зыходнік]
- Высвятліць, наяўнасць факту, які ўстойліва перашкаджае прэзідэнту рэспублікі выконваць сваю функцыю,
- Прыцягваць прэзмдэнта рэспублікі да крымінальнай адказнасці,
- Прыцягваць старшыню і чальцоў ураду да крымінальнай адказнасці,
- Складаць спіс кандыдатаў на выбары ў сойм,
- Выносіць рашэнні наконт адбірання дэпутацкага мандату на прапанову старшыні сойма,
- Прапаноўваць сойма праекты законаў,
- Даваць прэзідэнту рэспублікі і ўраду водгукі пра палітычныя, культурныя і эканамічныя рэчы.[7]
Але дзяржаўная рада не мела ўласнай выканаўчай улады, таму яна не магла нікога абвінаваціць самастойна. У сур’ёзных пытаннях нацыянальнага характару яна магла рабіць рэкамендацыі ўсім дзяржаўным органам, але яны не мелі абавязковай сілы.
Прысяга[правіць | правіць зыходнік]
Перад пачаткам сваёй дзейнасці сябар Дзяржаўнай рады прымае наступную прысягу перад прэзідэнтам рэспублікі:[8]
Я прысягаю Богу Усемагутнаму і Усяведнаму, што буду добрасумленна й бесстаронна выконваць свае абавязкі і ахоўваць закон. Дык дапамажы мне, Пане Божа!Арыгінальны тэкст (славацк.)Prísahám na Boha Všemohúceho a Vševedúceho, že budem svedomite a nestranne plniť svoje povinností a zachovávať zákony. Tak mi Pán Boh pomáhaj!
Зноскі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ Štátna rada (sng.sk)
- ↑ Глава 5, § 54 Славацкай Рэспублікі
- ↑ Глава 5, § 57 Славацкай Рэспублікі
- ↑ Глава 5, § 55 Славацкай Рэспублікі
- ↑ Глава 5, § 51 Славацкай Рэспублікі
- ↑ Štátna rada (sng.sk)
- ↑ Глава 5, § 52 Славацкае Рэспублікі
- ↑ Глава 5, § 53 Славацкае Рэспублікі