Перайсці да зместу

Прэзідэнт Славакіі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Спіс прэзідэнтаў Славакіі)

Прэзідэнт Славакіі — глава дзяржавы ў Славакіі, які здзяйсняе галоўным чынам цырыманіяльныя функцыі, у прыватнасці, прызначае прэм'ер-міністра.

Упершыню пасада прэзідэнта з'явілася ў Першай Славацкай рэспубліцы ў перыяд Другой сусветнай вайны. Першым і адзіным прэзідэнтам быў з 26 кастрычніка 1939 да красавіка 1945 Ёзаф Ціса.

Пасля распаду Чэхаславакіі паўнамоцтвы прэзідэнта прыняў на сябе прэм'ер-міністр Уладзімір Мечыяр, пасля чаго Міхал Ковач быў выбраны прэзідэнтам на пяцігадовы тэрмін парламентам. Калі пасля заканчэння яго паўнамоцтваў парламент не змог абраць яго пераемніка, абавязкі прэзідэнта прынялі прэм'ер-міністр і спікер парламента. Пасля таго, як парламент на працягу года не змог узгадніць кандыдатуру прэзідэнта, былі занесены папраўкі ў канстытуцыю, па якіх прэзідэнт абіраецца ўсеагульным галасаваннем на пяцігадовы тэрмін па сістэме двух тураў. Для перамогі неабходна атрымаць 50 % галасоў.

Рэзідэнцыяй прэзідэнта Славакіі з'яўляецца пабудаваны ў 1760 Палац Грасалкавічаў.

Спіс прэзідэнтаў

[правіць | правіць зыходнік]

Першая рэспубліка

[правіць | правіць зыходнік]
[*] Прэзідэнт Уступіў на пасаду Пакінуў пасаду
- Ёзаф Ціса 26 кастрычніка 1939 4 красавіка 1945

Сучасная Славакія

[правіць | правіць зыходнік]
[*] Прэзідэнт Уступіў на пасаду Пакінуў пасаду
1 Міхал Ковач 2 сакавіка 1993 2 сакавіка 1998
2 Рудольф Шусцер 15 чэрвеня 1999 15 чэрвеня 2004
3 Іван Гашпаравіч 15 чэрвеня 2004 15 чэрвеня 2014
4 Андрай Кіска 15 чэрвеня 2014 15 чэрвеня 2019
5 Зузана Чапутава 15 чэрвеня 2019 цяпер на пасадзе

Прэм’ер-міністр і спікер парламента, якія выконвалі абавязкі прэзідэнта:

Штандар прэзідэнта

[правіць | правіць зыходнік]

Афіцыйны сайт прэзідэнта Славацкай Рэспублікі