Перайсці да зместу

Трнава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Трнава
Trnava
48°22′ пн. ш. 17°35′ у. д.HGЯO
Краіна  Славакія
Статус Краявы цэнтр
Край Трнаўскі край
Раён Раён Трнава
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 1211
Першая згадка 1211
Плошча 71,5 км²
Вышыня цэнтра 146 м
Водныя аб’екты Трнаўка[d]
Часавы пояс UTC+1, летам UTC+2
Насельніцтва
Насельніцтва 63 194 чалавек (2021)
Шчыльнасць 962 чал./км²
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 0 33
Паштовы індэкс 917 00
Аўтамабільны код TT

trnava.sk (славацк.)
Паказаць/схаваць карты


Трнава (Славакія)
Трнава
Трнава


Мапа

Трна́ва (славацк.: Trnava, ням.: Tyrnau, венг.: Nagyszombat) — горад у заходняй Славакіі, размешчаны на рацэ Трнаўка ля паўднёвых схілаў Малых Карпатаў. Трнава — рэзідэнцыя архібіскупа, і таму яе часта называюць славацкім Рымам. Насельніцтва каля 63 тыс. чалавек. Трнава — цэнтр аднайменнага края.

Першы раз невялікае земляробчае паселішча Трнава згадваецца ў 1211 годзе ў лісце эстэргамскага архібіскупа. Трнава першая на тэрыторыі Славакіі атрымала магдэбургскае права, у 1238 яго дараваў венгерскі князь Бела IV. У XIII ст. у Трнаве была пабудавана даволі сучасная і вялікая крэпасць. Пра важнасць Трнавы сведчыць той факт, што менавіта там венгерскія каралі сустракаліся з каралямі іншых краін. Значнасць Трнавы яшчэ больш замацавалася ў XVI ст., калі Эстэргамскае архібіскупства, ратуючыся ад туркаў, пераехала сюды. Такім чынам Браціслава стала адміністрацыйнай сталіцай Венгрыі, а Трнава — рэлігійнай. У 1635 годзе кардынал Петэр Пазмань заснаваў Трнаўскі ўніверсітэт (першы ў Венгрыі), які ў 1777 годзе паводле загаду імператрыцы Марыі Тэрэзіі пераехаў у Будзін і стаў Будапешцкім універсітэтам.

У 1787 славацкі філолаг і каталіцкі святар Антон Берналак кадыфікаваў першы варыянт літаратурнай славацкай мовы, заснаваны на трнаўска-падгорскім дыялекце, на якім размаўлялі ў Трнаве.

Пасля стварэння Чэхаславакіі ў 1918 Трнава стала адным з прамысловых цэнтраў Славакіі і застаецца ім і сёння.

Статыстыка насельніцтва (10 гадоў)[1]
Год1995200520152025
Колькасць людзей70 19168 82865 59663 184
Розніца −1,94 % −4,69 % −3,67 %
Статыстыка насельніцтва[1]
Год20242025
Колькасць людзей63 18063 184
Розніца+0,00 %

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі