Дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Т. Нікалса
Дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Т. Нікалса | |
---|---|
англ.: Nicholls State University | |
Арыгінальная назва | англ.: Nicholls State University |
Заснаваны | 1948 |
Студэнты | 6 769[1] |
Размяшчэнне | Цібада, Луізіяна, ЗША |
Сайт | nicholls.edu |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Т. Нікалса (англ.: Nicholls State University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Цібада у штаце Луізіяна.
Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]
Першапачаткова заснаваны як малодшы каледж, універсітэт названы ў гонар Фрэнсіса Т. Нікалса, былога губернатара Луізіяны, члена Вярхоўнага суда штата і генерала арміі Канфедэрацыі падчас Грамадзянскай вайны ў ЗША.
Кампус плошчай 1,16 км2, які калісьці быў часткай плантацыі Акадыя, знаходзіцца прыкладна ў 80 км на паўднёвы захад ад Новага Арлеана і ў 97 км на паўднёвы ўсход ад Батан-Руж. Самае старое збудаванне ўніверсітэта было завершана ў 1948 годзе і знаходзіцца ў Нацыянальным рэестры гістарычных месцаў ЗША.
Універсітэт знаходзіцца ў геаграфічных межах дэльты ракі Місісіпі і недалёка ад самой ракі і яе прытокаў, водна-балотных угоддзяў Луізіяны і Мексіканскага заліва.
Структура[правіць | правіць зыходнік]
- Каледж навук і тэхналогій
- Каледж бізнес-адміністравання
- Каледж адукацыі і паводніцкіх навук
- Каледж медсястрынства
- Каледж вольных мастацтваў
- Універсітэцкі каледж
- Аспірантура
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Т. Нікалса
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы