Дніпроўскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт
Дніпроўскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт | |
---|---|
Дніпровський державний медичний університет | |
Арыгінальная назва | Дніпровський державний медичний університет |
Міжнародная назва | Dnipro State Medical University |
Заснаваны | 1916 |
Тып | профільная ВНУ |
Рэктар | Георгій Дзяк[d] |
Студэнты | 4 500 |
Дактары | 96 |
Краіна | |
Размяшчэнне | |
Юрыдычны адрас | вул. Вярнадскага 9, 49044 г. Дніпро, Украіна |
Узнагароды | |
Сайт | dsma.dp.ua |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дніпроўскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова, якая знаходзіцца ў Дніпры і падпараткоўваецца Міністэрству аховы здароўя Украіны.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Адна з найстарэйшых вышэйшых навучальных устаноў Украіны медычнага профілю. Заснавана 15 верасня 1916 года на базе Кацярынаслаўскіх вышэйшых жаночых курсаў. Статус акадэміі - з 1920 года (вернуты пастановай Кабінета міністраў Украіны ад 20 красавіка 1994 года).
На 59 кафедрах працуюць 646 выкладчыкаў, з іх 98 дактароў навук і 359 кандыдатаў навук. Усяго ў акадэміі працуе больш за 1100 супрацоўнікаў.
42 клінічныя кафедры размешчаны на базе 28 бальніц і выкарыстоўваюць больш за 15 тыс. бальнічных ложкаў. На клінічных базах акадэміі арганізаваны 29 спецыялізаваных цэнтраў.
Акадэмія займае плошчу 85 гектараў. Мае 8 навучальных карпусоў агульнай плошчай 52 000 м2, у якіх размешчана 608 навучальных аўдыторый, кабінетаў і лабараторый. У 7 інтэрнатах плошчай 46 000 м2 пражываюць 2 900 студэнтаў і лекараў-курсантаў. Акадэмія мае ў сваім распараджэнні спартыўны комплекс, віварый, санаторый-прафілакторый, спартыўна-аздараўленчы лагер, навуковую бібліятэку, тэхнацэнтр і два музея.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Першы медыцынскі факультэт
- Другі медыцынскі факультэт
- Стаматалагічны факультэт
- Першы міжнародны факультэт
- Другі міжнародны факультэт
- Факультэт паслядыпломнай адукацыі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дніпроўскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт