Дом Амалье
Будынак | |
Дом Амалье | |
---|---|
Casa Amatller | |
| |
41°23′29,50″ пн. ш. 2°09′54″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Іспанія |
Горад | Барселона |
Архітэктурны стыль | мадэрн |
Архітэктар | Ж. Пуч-і-Кадафалька |
Дата заснавання | 1898 |
Будаўніцтва | 1898—1900 гады |
Сайт | amatller.org |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дом Амалье (катал.: Casa Amatller) — барселонскі будынак у стылі паміж неаготыкай і мадэрнам. Свой цяперашні выгляд атрымаў паміж 1898 і 1900 годам па праекце архітэктара Ж. Пуч-і-Кадафалька.
Дом Амалье знаходзіцца на вуліцы Пасеч-дэ-Грас (Passeig de Gràcia, 41) у раёне Эшампле побач з домам Бальё і домам Леа Марэра і разам з імі з'яўляецца часткай «Кварталу нязгоды», названага так з-за стылістычнай неаднастайнасці будынкаў.
Дом, пабудаваны ў 1875 годзе, у 1898 годзе быў набыты кандытарам Антоніа Амалье і яго рэканструкцыя была даручана архітэктару Ж. Пуч-і-Кадафальку. У ходзе работы, у якой ўдзельнічала цэлая група мастакоў і майстроў прыкладнога мастацтва, была выкананая перапланіроўка і мастацкае афармленне дома. Будынак мае незвычайны ступеністы франтон, а на яго фасадзе размешчаны алегарычны партрэт домаўладальніка.
У 1976 годзе каралеўскім указам дом Амалье быў абвешчаны помнікам нацыянальнага значэння.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Вся Барселона. Издательство Editorial Escudo de Oro, S.A. Barcelona. ISBN 84-378-1850-8