Фонд Жуана Міро

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Фонд Жуана Міро
катал.: La Fundació Joan Miró en Barcelona
Fundació Joan Miro outdoors view.JPG
Музей Міро
Заснаваны 1975
Заснавальнік Joaquim Gomis[d]
Адкрыты 10 чэрвеня 1975
Месцазнаходжанне Барселона Іспанія
Наведвальнікі
Адрас Parc de Montjuïc 08038 Barcelona
Праезд аўтобус 50, 55, bus turístic. Parc de Montjuic
Адкрыты аўт.— сб с 10.00 да 19.00, чац. 10.00 — 21.30, нядз. і святы с 10.00 до 14.30, пан. выходны[1].
fmirobcn.org
Commons-logo.svg Фонд Жуана Міро на Вікісховішчы

Фонд Жуана Міро ў Барселоне (катал.: La Fundació Joan Miró en Barcelona) — музей сучаснага мастацтва ў Барселоне. Заснаваны 10 чэрвеня 1975 года ў Барселоне, у памяшканні, пабудаваным па праекце аднаго вялікага каталонскага мастака — Жазепа Луіса Серта (ісп.: Josep Lluís Sert).

Будынак музея Жуана Міро размешчаны высока, на схіле пагорка Манжуік, за Нацыянальным палацам, у якім змяшчаецца Нацыянальны музей мастацтва Каталоніі. Калекцыя музея разнастайная, адлюстроўвае розныя бакі творчасці мастака. У шматузроўневых памяшканнях прадстаўлена 300 карцін, 150 скульптур, 9 тэкстыльных работ і больш за 8000 малюнкаў, якія ўключаюць як раннія працы, так і шырока вядомыя, якія ў поўнай меры прадстаўляюць ярка індывідуальны стыль Міро.

На першым паверсе праходзяць выставы работ сучасных, маладых мастакоў, а з тэрасы другога паверха адкрываецца ўражлівы від на Барселону.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі