Дом Эбіна
Славутасць | |
Дом Эбіна | |
---|---|
![]() | |
53°54′13″ пн. ш. 30°20′12″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | класіцызм |
Дата пабудовы | першая палова ХІХ стагоддзя |
Статус |
![]() |
![]() |
Дом Эбіна — будынак у гістарычным цэнтры Магілёва. Размешчаны па Першамайскай вуліцы, 26. Помнік архітэктуры класіцызму першай паловы ХІХ ст[1]
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Пабудаваны ў першай палове ХІХ ст. на вул. Шклоўскай як жылы, даходны дом. Належаў Эбіну. Верхнія паверхі былі жылымі кватэрамі, на ніжнім размяшчаўся шэраг крам, сярод якіх у 1912 г. была кніжная крама Ноткіна[1].
У 1914—1919 гг. у будынку дзейнічаў прыватны зубаўрачэбны кабінет. У 1924 г. дом муніцыпалізаваны. Падчас Вялікай Айчыннай вайны моцна пашкоджаны, у 1945 г. павінен быў быць разабраны, але пазней адбудаваны[1]
У 1985 г. адбыўся капітальны рамонт. Выкарыстоўваецца як жылы. На першым паверсе ў савецкія часы размяшчалася кафэ «Сняжынка», цяпер — гандлёвыя кропкі[1]
Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/c2/%D0%9C%D0%B0%D0%B3%D1%96%D0%BB%D1%91%D1%9E._%D0%A6%D0%BE%D1%82%D0%BD%D1%8B_%D0%B1%D0%BE%D0%BA_%D0%9F%D0%B5%D1%80%D1%88%D0%B0%D0%BC%D0%B0%D0%B9%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%B9_%D1%83%D0%B7%D1%96%D0%BC%D0%BA%D1%83_%2804%29.jpg/220px-%D0%9C%D0%B0%D0%B3%D1%96%D0%BB%D1%91%D1%9E._%D0%A6%D0%BE%D1%82%D0%BD%D1%8B_%D0%B1%D0%BE%D0%BA_%D0%9F%D0%B5%D1%80%D1%88%D0%B0%D0%BC%D0%B0%D0%B9%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%B9_%D1%83%D0%B7%D1%96%D0%BC%D0%BA%D1%83_%2804%29.jpg)
Трохпавярховы цагляны будынак галоўным фасадам выходзіць на чырвоную лінію забудовы вул. Першамайскай. Галоўны фасад мае асіметрычную кампазіцыю пабудовы — арка змешчана ў правы бок. Уваход размешчаны з боку ўнутранага двара. Першы паверх апрацаваны рустам, аконныя праёмы маюць прамавугольны выгляд, аздоблены ліштвамі. Другі паверх мае лучковыя аконныя праёмы з ліштвамі, трэці — прамавугольныя праёмы. Міжпавярховы цягі і гзымс простараспрацаваныя. Дах двухсхільны[1].
Зноскі
- ↑ а б в г д kropki.by — інтэрактыўная мапа Магілёва(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 верасня 2022. Праверана 14 студзеня 2022.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дом Эбіна