Дом па Ленінскай вуліцы, 7 (Магілёў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Дом па Ленінскай вуліцы, 7
53°53′43″ пн. ш. 30°19′57″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад
Архітэктурны стыль класіцызм
Дата пабудовы 1790 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 512Г000024шыфр 512Г000024
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дом па Ленінскай вуліцы, 7 — будынак у гістарычным цэнтры Магілёва. Помнік жылой архітэктуры класіцызму[1]. Размешчаны на рагу Ленінскай вуліцы і Спаскага завулка.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пабудаваны ў 1790 г. з цэглы як жылы дом. У савецкі час тут знаходзілася дзіцячая ўстанова[1].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

План дома
Франтон

Дом № 7 уяўляе сабой двухпавярховы Г-падобны ў плане будынак з закруглепай вуглавой часткай. 3 боку галоўнага фасада знаходзіцца арачны праезд ва ўнутраны двор. Цэнтральная частка галоўнага фасада з мансардай вылучана трохвугольным франтонам і фрызам з трыгліфамі. Паверхі аддзелены карнізным паяском. Гладкія сцены прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, абрамленымі на другім паверсе ліштвамі з замковым каменем. У вуглавой частцы дваровага фасада размешчаны ўваход у будынак, невялікі вестыбюль з лесвіцай на другі паверх, вакол якіх раней размяшчаліся жылыя памяшканні[1].

Зноскі

  1. а б в Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]