Дом па вуліцы Леніна, 5 (Глыбокае)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Дом па вуліцы Леніна, 5
55°08′19″ пн. ш. 27°41′17″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Дата пабудовы XX стагоддзе
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000367шыфр 213Г000367
Map

Дом па вуліцы Леніна, 5 — будынак у цэнтры Глыбокага Віцебскай вобласці. Пабудаваны ў пачатку XX стагоддзя з цэглы як жылы.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Размешчаны адасоблена, галоўным вузкім фасадам выходзіць на «чырвоную лінію» вуліцы. Двухпавярховы будынак з пакатым вальмавым дахам, прамавугольны ў плане, выцягнуты ў бок двара. Галоўны фасад сіметрычнай кампазіцыі з рытмам прамавугольных аконных праёмаў і балконам у цэнтры. Архітэктурны дэкор складаюць ліштвы праёмаў, філёнгі, міжпаверхавы і завяршальны карнізы. Кожны з паверхаў дома падзелены на 4 кватэры, аб’яднаныя вакол цэнтральнай лесвіцы.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Вярцінская, А. В. Нашы гісторыка-культурныя каштоўнасці : архітэктурныя будынкі Глыбокага / А. В. Вярцінская // Веснік Глыбоччыны. — 2005. — 7 верас. — С. 3.
  • Кулагін, А. М. Забудова вуліцы Леніна / А. М. Кулагін // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. — С. 225—226.
  • Кулагін, А. М. Забудова вуліцы Маскоўскай / А. М. Кулагін // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. — С. 226.
  • Шыталь, К. Глыбачане набылі для музея рэдкую паштоўку / К. Шыталь // Вольнае Глыбокае. — 2015. — 22 студз. — С. 4.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]