Дэгенератыўнае мастацтва
Дэгенератыўнае мастацтва (ням.: Entartete Kunst) — тэрмін, прыняты ў 1920-х гадах нацысцкай партыяй Германіі для апісання мадэрнісцкага мастацтва. У часе кіравання Адольфа Гітлера нямецкія мадэрнісцкія творы, у тым ліку многія працы сусветна вядомых мастакоў, былі прыбраны з дзяржаўных музеяў Германіі і забаронены з той прычыны, што такое мастацтва было «абразай нямецкіх пачуццяў», мела негерманскі, масонскі, яўрэйскі ці камуністычны характар. Мастакоў, залічаных у дэгенератыўныя, падвяргалі санкцыям: звальнялі з выкладчыцкіх пасад, забаранялі выстаўляць або прадаваць творы, а ў некаторых выпадках забаранялі займацца творчасцю.
Дэгенератыўнае мастацтва таксама было назвай выстаўкі 1937 года, праведзенай нацысцкімі ўладамі ў Мюнхене. Выстаўка складалася з 650 мадэрнісцкіх твораў, забраных нацыстамі з музеяў, якія былі дрэнна развешаныя побач з графіці і тэкставымі этыкеткамі, на якіх былі напісаны здзекі з мастацтва і мастакоў[1]. Выстаўка таксама прайшла ў некалькіх іншых гарадах Германіі і Аўстрыі.
У той час як сучасныя стылі мастацтва былі забароненыя, нацысты прапагандавалі карціны і скульптуры, выкананыя ў традыцыйнай манеры, якія ўзвышалі каштоўнасці «крыві і глебы» расавай чысціні, мілітарызму і паслухмянасці. Падобныя абмежаванні накладаліся таксама на музыку, якая павінна была быць танальнай і свабоднай ад джазавых уплываў; неўхваленая музыка была названая дэгенератыўнай музыкай. Падвяргаліся цэнзуры фільмы і спектаклі[2].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Degenerate Art . fcit.usf.edu. Праверана 13 чэрвеня 2023.
- ↑ The Collection | Entartete Kunst . MoMA. Праверана 12 August 2010.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Дэгенератыўнае мастацтва на Вікісховішчы |