Ева Экеблад

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ева Экеблад
шведск.: Eva Ekeblad
Дата нараджэння 10 ліпеня 1724(1724-07-10)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 15 мая 1786(1786-05-15)[1][2][…] (61 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Магнус Юліус Дэлагардзі[d][1]
Маці Хедвіг Катарына Лілі[d][1]
Муж Клас Экеблад малодшы[d][1]
Дзеці Клас Юліус Экеблад[d] і Хедвіг Катарына Піпер[d][3]
Род дзейнасці гаспадыня літаратурнага салону, землекарыстанне, батанік, хімік, аграном
Навуковая сфера аграномія
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Графіня Ева Экеблад (народжаная Дэлагардзі; шведск.: Eva Ekeblad, 10 ліпеня 1724 — 15 мая 1786) — шведская навуковец, аграном.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Ева нарадзілася ў сям'і прэзідэнта Камерц-калегіі Магнуса Юліуса Дэлагардзі. У 1740 годзе выйшла замуж за графа Класа Экеблада  (шведск.) (1708-1771), у іх нарадзілася сем дзяцей[4].

У 1746 годзе Ева зрабіла найбольш вядомае яе вынаходства — тэхналогію вытворчасці мукі і алкаголю з бульбы. У 1748 годзе яна стала першай жанчынай, абранай членам Шведскай каралеўскай акадэміі навук. Наступная жанчына, удастоеная такога ж гонару, была абраная толькі праз 203 года[5].

У 1751 годзе Ева таксама адкрыла метад адбельвання баваўнянай тканіны і пражы мылам. Праз год яна распрацавала спосаб замены небяспечных інгрэдыентаў, якія выкарыстоўваліся ў касметыцы у той час, на парашок з клубняў бульбы. Па чутках, Экеблад рэкламавала выкарыстанне бульбы, выкарыстоўваючы кветкі расліны ў якасці ўпрыгожвання для валасоў[6].

Роднасныя сувязі[правіць | правіць зыходнік]

Яе брат быў шваграм фаварыткі Хедвігі Ульрыкі Таубэ. Сын яе малодшай сястры Хедвиги Катарины Делагарди[sv] Ханс Аксель фон Ферзен (1755-1810) — быў буйным дыпламатам і ваенным начальнікам[7].

Зноскі

  1. а б в г д е ё Eva Ekeblad f. De la Gardie — 1917.
  2. а б Eva Ekeblad // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Pas L. v. Genealogics — 2003.
  4. Ekeblad | Historiska personer - Historiesajten. www.historiesajten.se. Праверана 10 ліпеня 2017.
  5. Eva Ekeblad’s 293rd Birthday (англ.). www.google.com. Праверана 10 ліпеня 2017.
  6. Eva Ekeblad f. De la Gardie - Svenskt Biografiskt Lexikon. sok.riksarkivet.se. Праверана 10 ліпеня 2017.
  7. I:234 (Svenskt biografiskt handlexikon) (шведск.). runeberg.org (27 красавіка 1906). Праверана 10 ліпеня 2017.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]