Ерафей Паўлавіч
Выгляд
Пасёлак гарадскога тыпу
Ерафей Паўлавіч
| ||||||||||||||||||||||||
Ерафей Паўлавіч — пасёлак гарадскога тыпу ў Скавародзінскім раёне Амурскай вобласці Расіі. Насельніцтва 5,5 тысяч чалавек (2005). Станцыя на Транссібірскай магістралі. Названы ў гонар Ерафея Хабарава. Насельніцтва пераважна занята абслугоўваннем чыгункі.