Ерэванскі дзяржаўны інстытут тэатра і кіно
Ерэванскі дзяржаўны інстытут тэатра і кіно | |
---|---|
арм.: Երևանի թատրոնի և կինոյի պետական ինստիտուտ | |
Арыгінальная назва | арм.: Երևանի թատրոնի և կինոյի պետական ինստիտուտ |
Міжнародная назва | англ.: Yerevan State Institute of Theatre and Cinematography |
Заснаваны | 1944 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Ерэван |
Сайт | ysitc.am |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ерэванскі дзяржаўны інстытут тэатра і кіно (арм.: Երևանի թատրոնի և կինոյի պետական ինստիտուտ) — армянская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова з сядзібай у горадзе Ерэван.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Інстытут быў заснаваны ў 1944 годзе як Ерэванскі дзяржаўны інстытут тэатральнага мастацтва. У інстытуце было тры аддзяленні: акцёрскае майстэрства, рэжысура, драматургія. З 1950 года колькасць абітурыентаў скарачалася. У сувязі з гэтым урад вырашыў аб'яднаць два інстытуты - Ерэванскі дзяржаўны інстытут тэатральнага мастацтва і Дзяржаўную акадэмію выяўленчых мастацтваў Арменіі. У выніку ў 1953 годзе быў утвораны новы інстытут, які атрымаў назву Ерэванскі дзяржаўны інстытут мастацтваў і тэатра, які працаваў да 1994 года. У 1994 годзе пасля набыцця Арменіяй незалежнасці і ў сувязі з палітычнымі зменамі ўрад вырашыла падзяліць інстытут на дзве асобных установы – Дзяржаўную акадэмію выяўленчых мастацтваў Арменіі і Ерэванскі дзяржаўны тэатральны інстытут.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Тэатральны факультэт
- Факультэт кіно, тэлебачання і анімацыі
- Факультэт гісторыі, тэорыі і менеджменту мастацтваў
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ерэванскі дзяржаўны інстытут тэатра і кіно
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы Архівавана 14 мая 2022.