Еўінская друкарня
Еўінская друкарня — колішняя друкарня ў мястэчку Еўе (цяпер у Літве), якая дзейнічала з 1610 года да сярэдзіны XVII ст. Заснавана праваслаўным шляхціцам падкаморым троцкі Багданам Агінскім у сваім уладанні пасля часовай забароны дзейнасці брацкай Святадухаўскай друкарні ў Вільні.
Друкарняй кіравалі пісьменнік-публіцыст і ігумен Еўінскага Успенскага манастыра Л. Карповіч і друкар Г. Івановіч, якімі было надрукавана некалькі кніг на польскай мове і 25 кірыліцай. Сярод выданняў — рэлігійная літаратура, а таксама такія шырокавядомыя навукова-папулярныя працы, як «Буквар славянскай мовы» (1618), «Граматыка…» М. Сматрыцкага (1690). Выдаваліся кнігі і на старабеларускай мове. Выданні, ажыццёўленыя кірыліцай, вызначаліся высокімі мастацка-паліграфічнымі якасцямі.
Друкарня спыніла сваю дзейнасць як з-за фінансавых цяжкасцей, так і з-за шматлікіх войнаў сярэдзіны XVII ст.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
Еўінская друкарня на Вікісховішчы |