Перайсці да зместу

Жак Макдональд

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Жак Макдональд
фр.: Étienne-Jacques-Joseph Macdonald
Род дзейнасці палітык, дыпламат, афіцэр, ваенны
Дата нараджэння 17 лістапада 1765(1765-11-17)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 25 верасня 1840(1840-09-25)[3][4][…] (74 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Дзеці Alexandre Macdonald[d]
Прыналежнасць Францыя
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эцьен-Жак-Жазеф-Аляксандр Макдональд (фр.: Étienne-Jacques-Joseph-Alexandre Macdonald; 17 лістапада 1765 — 25 верасня 1840) — герцаг Тарэнцкі, маршал Імперыі і пэр Францыі.

Паходзіў з шатландскай сям’і якабітаў, якая перасялілася ў Францыю пасля Славутай рэвалюцыі.

Вызначыўся ў бітве пры Жамапэ (6 лістапада 1792); у 1798 годзе камандаваў французскімі войскамі ў Рыме і Царкоўнай вобласці; у 1799 годзе, прайграўшы бітву на рацэ Трэбіі (гл. Італьянскі паход Суворава), быў адкліканы ў Парыж.

У 1800 і 1801 гадах Макдональд начальнічаў у Швейцарыі і Граўбюндэне, адкуль выцесніў аўстрыйцаў.

На працягу некалькіх гадоў ён знаходзіўся пад апалай Напалеона з прычыны стараннасці, з якой абараняў свайго былога паплечніка, генерала Маро. Толькі ў 1809 годзе ён быў зноў прызваны на службу ў Італію, дзе камандаваў корпусам. За бітву пры Ваграме атрымаў званне маршала.

У войнах 1810, 1811 (у Іспаніі), 1812—1814 гадоў ён таксама прымаў значны ўдзел.

Зноскі

  1. Etienne Jacques Joseph Alexandre Macdonald // Biografisch Portaal — 2009. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Jacques Etienne Alexandre Macdonald // Léonore databaseministère de la Culture. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Jacques Macdonald duc de Tarente // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Étienne Jacques Joseph Alexandre Macdonald // Brockhaus Enzyklopädie