Жарнак
Выгляд
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||
Жарнак (фр.: Jarnac) — горад у Францыі, у гістарычнай вобласці Сентонж, на правым беразе ракі Шаранта, у аднайменным дэпартаменце, паміж Ангулемам і Каньяком.
Узнік ў IX стагоддзі як адзін з замкаў графаў дэ ла Марш. Сярод дуэлянтаў было паняцце «ўдар Жарнака» — нечаканы выпад, які ўпершыню выкарыстаў Гі Шабо, сеньёр дэ Жарнак пад час дуэлі з Франсуа дэ Вівонам ў 1547 г. У канцы XVI стагоддзя ўладальнікі Жарнака з роду Шабо прынялі пратэстантызм. У бітве пры Жарнаку (1569) склаў галаву першы Прынц Кандэ.
Сучасны Жарнак вядомы як адзін з цэнтраў каньячнай вытворчасці ў Францыі. Родны горад прэзідэнта Франсуа Мітэрана. Насельніцтва 4508 чалавек (2007).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Жарнак
- Сайт мэрыі Жарнака