Жэзтырнак
Жэзтырнак або Жэз Тырнак (каз.: Жезтырнақ, што літаральна азначае «медны пазногаць») — жаночы злы дэманічны персанаж казахскай міфалогіі і некаторых суседніх з імі цюркскіх народаў. Звычайна прадстаўляецца ў абліччы прыгожай маладой дзяўчыны ці жанчыны[1] з медным носам і меднымі кіпцюрамі, якая валодае злосным характарам і неверагоднай сілай.
Жэзтырнак акрамя жахлівай сілы, валодае гучным пранізлівым голасам і сваім крыкам забівае птушак і дробных жывёл. Вельмі замкнёная, маўклівая прыгажуня. Нешта накшталт вампіршы. Але ў адрозненне ад еўрапейскіх нячысцікаў жэзтырнак не баіцца срэбра — яе адзенне поўнае залатых і срэбных упрыгожванняў. Сваіх рук з доўгімі металічнымі кіпцюрамі яна ніколі не паказвае-хавае іх пад доўгімі рукавамі. Жэзтырнак гіпнатызуе чалавека халодным, неміргаючым позіркам, і калі ён засынае, упіваецца ў яго сваімі жалезнымі кіпцюрамі, высмоктваючы ўсю кроў. Гэтыя істоты неверагодна помслівыя і злапомныя. Калі жэзтырнак атрымліваецца забіць, то за яе пачынае помсціць яе муж — сорэль. А ў выпадку і яго гібелі чалавека пераследуюць іх асірацелыя дзеці.
Падобныя міфы бытавалі і ў кіргізаў, якія называлі маладую прыгажуню-дэманіцу Джэз тырмак або Джэз Тумшук («медны пазногаць»). Падобныя міфалагічныя вобразы вядомыя ў паданнях у тувінцаў (дух па імені чулбус ці інакш шулбус) і буратаў (дэман му-шубун).
Зноскі
- ↑ Часам — дэманічная істота ў выяве старой жанчыны з металічнымі пазногцямі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Казахско-русский словарь. 2013.
- Қазақ әдебиеті. Энциклопедиялық анықтамалық. — Алматы: «Аруна Ltd.» ЖШС, 2010 жыл. ISBN 9965-26-096-6
- «Қазақстан»: Ұлттық энцклопедия/Бас редактор Ә. Нысанбаев — Алматы «Қазақ энциклопедиясы» Бас редакциясы, 1998 ISBN 5-89800-123-9
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Басилов В. Н. Жез тырнак // Мифологический словарь/ Гл. ред. Е. М. Мелетинский . — М.:Советская энциклопедия, 1990.
- Мифологические персонажи в фольклоре казахского народа.