Закон выпрамянення Кірхгофа
Выгляд
Закон выпрамяне́ння Кі́рхгофа — адзін з асноўных законаў цеплавога выпрамянення, які ўстанаўлівае залежнасць паміж вылучэннем і паглынаннем электрамагнітнага выпрамянення целам пэўнай тэмпературы.
Устаноўлены Г. Р. Кірхгофам у 1859 годзе.
Паводле закона выпрамянення Кірхгофа адносіны выпрамяняльнай здольнасці цела да яго паглынальнай здольнасці не залежаць ад прыроды выпрамяняльнага цела і з'яўляюцца універсальнай функцыяй даўжыні хвалі (або частаты) і абсалютнай тэмпературы :
Фунцыя з'яўляецца выпрамяняльнай здольнасцю абсалютна чорнага цела, для якога і ў яўным выглядзе вызначаецца законам выпрамянення Планка.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кірхго́фа зако́н выпрамяне́ння // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 283. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
- Физическая энциклопедия. В 5 т. Т. 2: Добротность — Магнитооптика (руск.) / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Советская энциклопедия, 1990. — С. 368, 369. — 704 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-85270-061-4.