Залатая вольнасць
Appearance
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/ff/Pot%C4%99ga_Rzeczypospolitej_u_zenitu._Z%C5%82ota_wolno%C5%9B%C4%87._Elekcja_R.P._1573.jpg/350px-Pot%C4%99ga_Rzeczypospolitej_u_zenitu._Z%C5%82ota_wolno%C5%9B%C4%87._Elekcja_R.P._1573.jpg)
Залата́я во́льнасць (лац.: Aurea Libertas; польск.: Złota Wolność) — адна са з’яў ва ўнікальнай арыстакратычнай палітычнай сістэме Польскага каралеўства (1385—1569) і пазней, пасля Люблінскай уніі (1569), у Рэчы Паспалітай. У гэтай сістэме ўся шляхта валодала роўнымі і шырокімі правамі і прывілеямі. Шляхцічы засядалі ў заканадаўчым органе, сойме, і абіралі караля.
Залатая вольнасць была ўнікальнай з’явай ў век абсалютызма ў Еўропе. У выніку злоўжыванняў залатой вольнасццю і правам liberum veto цэнтральная ўлада ў Рэчы Паспалітай аслабла, што дазволіла суседзям Польшчы (Расіі, Аўстрыі і Прусіі) паралізаваць дзяржаву і здзейсніць тры Падзелы Рэчы Паспалітай.