Збароў (археалагічныя помнікі)
Збароў — гарадзішча жалезнага веку і эпохі Кіеўскай Русі каля вёскі Збароў Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці, на левым беразе Дняпра. Пляцоўка ўмацавана валам і ровам. Выяўлены рэшткі паўзямлянкавага жытла мілаградскай культуры, у культурным пласце эпохі Кіеўскай Русі — рэшткі наземнага жытла з глінабітнай печчу, сляды сцен 2-камернай пабудовы, знойдзены фрагменты ляпной і ганчарнай керамікі, кавалкі бронзавых і шкляных бранзалетаў, бронзавы энкалпіён і іншае. На думку археолога Г. Ф. Салаўёвай, у XII ст. гарадзішча было рэзідэнцыяй рагачоўскіх князёў.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Збароў // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).