Звадкаванне газаў
Звадкаванне газаў уключае ў сябе некалькі стадый, неабходных для пераводу газу ў вадкі стан.
Усе газы могуць быць прыведзены ў вадкі стан шляхам простага астуджэння пры нармальным атмасферным ціску. Аднак, для некаторых газаў досыць пэўнага павышэння ціску (вуглякіслы газ, бутан, прапан, аміяк, хлор). Іншыя (кісларод, вадарод, аргон, гелій, азот і г. д.) знаходзяцца ў балонах у сціснутым стане. Справа ў тым, што газ не можа быць звадкован пры адвольна высокім ціску, калі яго тэмпература вышэй за так званую крытычную тэмпературу. Першымі былі звадкаваны газы з крытычнай тэмпературай значна вышэй пакаёвай (аміяк, сярністы газ, вуглякіслы газ і інш.), пры гэтым было дастаткова аднаго павышэння ціску.
Ураўненне стану рэальных газаў Ван-дэр-Ваальса паказвае, што кожны газ можа быць пераведзены ў вадкі стан, але неабходнай умовай для гэтага з’яўляецца папярэдняе астуджэнне газу да тэмпературы ніжэй крытычнай. Вуглякіслы газ, напрыклад, можна звадкаваць пры пакаёвай тэмпературы, бо яго крытычная тэмпература роўная 31,1 °C. Тое ж можна сказаць і пра такія газы, як аміяк і хлор.
Звадкаванне выкарыстоўваецца для вывучэння фундаментальных уласцівасцей малекул газу (напрыклад, міжмалекулярных сіл узаемадзеяння), для захоўвання газаў. Газы звадкоўваюцца ў спецыяльных кандэнсатарах, якія адводзяць цеплыню пераўтварэння, і пераводзяцца ў газападобны стан у выпарвальніках, дзе цеплыня параўтварэння паглынаецца.
Усе рэчывы, у тым ліку і тыя, якія ў «звычайных зямных умовах» знаходзяцца ў газападобным стане, могуць знаходзіцца ў трох асноўных станах — вадкім, цвёрдым і газападобным. Кожнае з рэчываў паводзіць сябе згодна са сваёй фазавай дыяграмай, агульны выгляд якой для ўсіх рэчываў падобны. Згодна з гэтай дыяграмай, для звадкавання газу неабходна альбо паніжэнне тэмпературы, альбо павелічэнне ціску, або змяненне абодвух гэтых параметраў. Звадкаванне газаў — складаны працэс, які ўключае ў сябе мноства сцісканняў і расшырэнняў газу для дасягнення высокага ціску і нізкіх тэмператур, выкарыстоўваючы, напрыклад, дэтандэры.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Радченко И. В. Молекулярная физика. — М.: Наука, 1965. — 480 c.