Знам’янка
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||
Знаменка[1] ці Знам’янка[2] (укр.: Знам’янка) — горад у Кіраваградскай вобласці Украіны. Плошча 14,8 км². Насельніцтва 21 000 чал.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Знаменка заснавана ў 1869 годзе як чыгуначная станцыя, названа ад суседняй вёскі, заснаванай у 1730 годзе перасяленцамі з цэнтральнай Расіі (цяпер Знаменка Другая). У 1886 годзе 143 жыхары. У 1913 годзе — каля 6 тысяч чалавек.
Пасля распаду Расійскай імперыі і пачатку савецка-ўкраінскай вайны (1917—1921) горад аказаўся пад уладай УНР і Халаднаярскай рэспублікі. У 1920 годзе савецкія войскі з трэцяй спробы канчаткова заваявалі горад. За гады Галадамора 1932—1933 гадоў і палітычных рэпрэсій загінуў не менш як 891 жыхар Знаменкі. З 1938 года мае статус горада.
У Другую Сусветную вайну з 5 жніўня 1941 года да 9 снежня 1943 года горад акупаваны нацыстамі.
У 1960-я гады пабудаваны 5-павярховыя жылыя дамы, у 1977 годзе — гарадскі Палац культуры, у 1980-я — 9-павярховыя жылыя дамы.
Падчас вайны на Данбасе (2014—2022) у баявых дзеяннях удзельнічала амаль 1000 знамянчан. 12 загінулі, імем аднаго з іх — Віктара Голага, названа цэнтральная вуліца горада.
Падчас расійскага ўварвання ва Украіну Знаменка стала прытулкам для некалькіх тысяч уцекачоў з паўднёвага ўсходу краіны.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]1938 | 1959 | 1970 | 1979 | 1989 | 2001 | 2012 |
---|---|---|---|---|---|---|
14 600 | 11 198 | 27 393 | 29 336 | 33 828 | 29 412 | 24 255 |
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8). — карта Кіраваградскай вобласці
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»