Зямля Уілкса
Appearance
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/6e/Antarctica_Map.png/220px-Antarctica_Map.png)
Зямля Уілкса (анг.Wilkes Land) — частка тэрыторыі Усходняй Антарктыды, якая ляжыць паміж Зямлёй Адэлі і Зямлёй Каралевы Мэры. Уяўляе сабой паверхню мацерыковага ледавіковага покрыва таўшчынёй больш за 3 км. Вышыня ледавіковай паверхні на розных участках дасягае 1000-2500 м. Ля ўзбярэжжа ёсць участкі, свабодныя ад лёду (аазісы Бангера, Грырсана, нунатакі, скалы). У некаторых месцах ёсць шэльфавых ледавікі. Прыбярэжныя ўчасткі Зямлі Уілкса - берага Нокс, Бада, Сабрына, БАНЗАРЭ і Клара.