Кавылкіна
Выгляд
Горад
| ||||||||||||||||||||||||
Кавылкіна (руск.: Ковылкино, макш.: Лашма) — горад (з 1960) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Кавылкінскага раёна Мардовіі. Насельніцтва 21,4 тыс. чал. (2005). Заснаваны ў 1898 годзе.
Горад размешчаны на левым беразе ракі Мокшы (прыток Акі), за 116 км ад Саранска.
Завод «Універсал», завод «Вегос», завод «Надзея», завод «Элекс», завод сілікатнай цэглы, спіртазавод, масласырзавод.