Ардатаўскі раён (Мардовія)
| Ардатаўскі раён | |
|---|---|
| эрз.: Орданьбуе | |
| | |
| Краіна | |
| Уваходзіць у |
|
| Адміністрацыйны цэнтр | |
| Дата ўтварэння | 16 ліпеня 1928 |
| Насельніцтва |
|
| Плошча |
|
|
|
|
| Часавы пояс | MSD і UTC+03:00 |
| Тэлефонны код | 83431 |
| Афіцыйны сайт (руск.) | |
Арда́таўскі раён (руск.: Ардатовский район, эрз.: Орданьбуе, макш.: Ардатовань аймак) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на ўсходзе Мардовіі ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца горад Ардатаў.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Ардатаўскі раён мяжуе з Ацяшаўскім, Ічалкаўскім і Бальшаігнатаўскім раёнамі, а таксама з Чувашыяй, Ніжэгародскай і Ульянаўскай абласцямі. Плошча раёна складае 1192,61 км².
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Ардатаўскі раён быў утвораны 16 ліпеня 1928 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК і СНК РСФСР у складзе Горкаўскай вобласці. У 1934 годзе ўвайшоў у склад новаўтворанай Мардоўскай АССР.
Дэмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]У гарадскіх умовах, як горад Ардатаў і рабочы пасёлак Тургенева, пражываюць 52,75 % насельніцтва раёна. Эрзя складаюць 57,85 % агульнага насельніцтва раёна, другой нацыянальнай групай ёсць рускія, якія складаюць 41,34 %.
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Раён, пераважна, аграрны, і таму не валодае развітой прамысловасцю. На тэрыторыі раёна ў рабочым пасёлку Тургенева размешчанай найстарэйшае святлотэхнічнае прадпрыемства Мардовіі — Ардатаўскі святлотэхнічны завод.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ардатаўскі раён (Мардовія)- Сайт раённай адміністрацыі Архівавана 2 кастрычніка 2011. (руск.)

