Ацюр’еўскі раён
| Ацюр’еўскі раён | |
|---|---|
| макш.: Атерень аймак | |
| Краіна | |
| Уваходзіць у |
|
| Адміністрацыйны цэнтр | |
| Дата ўтварэння | 10 мая 1937 |
| Насельніцтва |
|
| Плошча |
|
| Вышыня над узроўнем мора |
159 м |
|
|
|
| Часавы пояс | UTC+03:00 і MSD |
| Афіцыйны сайт (руск.) | |
Ацю́р’еўскі раён (руск.: Атюрьевский район, эрз.: Атюрьбуе, макш.: Атерень аймак) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на захадзе Мардовіі ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца сяло Ацюр’ева.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Ацюр’еўскі раён мяжуе з Цемнікаўскім, Краснаслабодскім, Кавылкінскі і Тарбееўскім раёнамі. Плошча раёна складае 825,54 км². Усходняя частка раёна размешчаная ў лесастэпе другаснай марэннай раўніны, заходняя размяшчаецца на ландшафтах змяшаных лясоў водналедавіковай нізіны. Лясы займаюць плошчу ў 9475 га і знаходзяцца ў асноўным у паўночна-заходняй частцы раёна.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Ацюр’еўскі раён быў утвораны 10 мая 1937 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК у складзе Мардоўскай АССР.
Дэмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]На 2017 год насельніцтва раёна налічвала 8336 чалавек. У раёне пражываюць макшане, рускія і татары.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ацюр’еўскі раён- Сайт раённай адміністрацыі Архівавана 26 чэрвеня 2011. (руск.)

